ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Слова для Жыцця (80)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    “Памяць пра па­мерлых, клопат аб іх магілах і ахвяры з’яўляюцца сведчаннем надзеі, укаранёнай ва ўпэў­ненасці, што смерць – гэта не апошняе слова аб чалавеку, бо чалавек прызначаны для жыцця ў вечнасці без абмежаванняў, якія маюць свае карані і здзяйсненне ў Богу. І з гэтай верай у канчатковае прызначэнне чалавека давайце звернемся да Найсвяцейшай Марыі, якая перажывала пад крыжам драму смерці Хрыста і якая ўдзельнічала ў радасці Яго ўваскрасення. Няхай Яна, Брама Нябёс, падтрымлівае нас, каб мы ўсё больш разумелі каштоўнасць малітвы і ахвяры за памерлых. Няхай Марыя падтрымлівае нас у штодзённай пілігрымцы на зямлі, няхай дапамагае нам, каб мы не выпусцілі з-пад увагі канчатковую мэту свайго жыцця – рай.
        
Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Усіх Святых


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Калі мы ўзгадваем усіх святых, напэўна, паўстае пытанне: як стаць святым? Ці магчыма гэта ў наш час? Ці святасць не з’яўляецца перажыткам мінулага? Ці іду я ў сваім жыцці дарогай святасці? Мы добра ведаем: каб перамагчы ў спаборніцтвах, мы павінны перамагчы суперніка. Нашым духоўным супернікам з’яўляецца злы дух. Выкарыстоўваючы тактыку спакусы, ён прывёў да граху нашых першых бацькоў. Злы дух не адыйшоў ад гэтай практыкі і ў адпаведнасці з абставінамі змяняе тактыку, імкнучыся як мага больш людзей зацягнуць у свае сеткі. Святое Пісанне недвухсэнсоўна вучыць, што, каб дасягнуць неба, неабходна дасягнуць перамогі.

Фрагмент выказвання з нагоды распачацця Кангрэса святога Ружанца


Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Дарога да святасці, паказаная Хрыстом, нялёгкая, патрабуе адрачэнняў, прысвячэння, ахвяр і цярпення. Прызначэнне чалавека – жыццё вечнае, гэта значыць, калі ён адноўлены, абмыты ў Крыві Баранка, вызвалены ад граху і смерці. Іншымі словамі, гэта значыць быць чалавекам адкупленым, шчаслівым шчасцем самога Бога. Усе мы пакліканы да вечнага жыцця, да святасці. Відаў святасці столькі, колькі ёсць людзей. Кожны ідзе сваёй дарогай да Бога.

Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Усіх Святых

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.