ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
З каталіцкага друку (80)
Ізраільскі ўніверсітэт
вылучыў папу Францішка
Гэта выраз прызнання за яго “нястомныя намаганні і актыўны ўдзел у будаванні мастоў паміж рознымі краінамі, падтрымку згоды і супакою паміж народамі і рэлігіямі, абарону праў чалавека і барацьбу за іх”.
У камунікаце падкрэс-ліваецца таксама ўклад папы Францішка ва ўзаемаразуменне і талерантнасць паміж хрысціянамі і яўрэямі, а таксама “сардэчнасць, аказаная яўрэйскаму народу, асабліва падчас афіцыйнага візіту Папы ў Ізраэлі”. †

Давайце прытрымлівацца этыкі
Не ўсё, што магчыма тэхнічна, дапускаецца этыкай – такой пазіцыі прытрымліваецца аргентынскі епіскапат у дэбатах над праектам закона аб г.зв. штучным апладненні.
Паводле слоў біскупаў, новы закон “прапануе легалізацыю выдалення зародкаў, дыскрымінацыю паміж эмбрыонамі, абавязковае знішчэнне і ўтылізацыю зародкаў, узятых для даследавання, а таксама іншыя маніпуляцыі зачатым жыццём”.
Члены епіскапата падкрэсліваюць, што разумеюць праблемы, звязаныя з бясплоднасцю. Але яны заахвочваюць шукаць такія рашэнні, мэта якіх заключаецца ў ліквідацыі прычын бясплоднасці. Яны таксама ўказваюць, што разам з прыняццем новага закона з’явяцца і юрыдычныя праблемы адносна ідэнтычнасці дзяцей, зачатых пры дапамозе розных тэхнік.
“Дзяржава не можа быць вызвалена ад сваёй функцыі абароны жыцця”, – напісалі ў спецыяльнай заяве біскупы Аргентыны.
“Holy Wins”
31 кастрычніка, у вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, вуліцамі Лібёнжа прайшла радасная працэсія, парад святых – “Holy Wins”. Усе ўдзельнікі падзеі пераапрануліся ў канкрэтнага бласлаўлёнага ці святога.
Акцыя “Holy Wins” – “Святы перамагае” – рэкламуе святасць, радасць, жыццё, святло, дабрыню. Яе галоўным адрасатам з’яўляецца моладзь. “Перад урачыстасцю Усіх Святых мы хацелі прадэманстраваць праўду, што ўсе мы пакліканы да святасці”, – падкрэслілі арганізатары акцыі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.