ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка
2024 года
 

НПМ Вастрабрамскай, Маці міласэрнасці

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы – Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою”. Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. І сказаў Ёй анёл: “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца”. І сказала Марыя анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?”. Анёл сказаў Ёй у адказ: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Лк 1, 26–38


Адважнасць Бога і чалавека
   Гэтая сустрэча змяніла не толькі чалавека і свет. Спрадвечны зышоў на нізіны свайго стварэння. Што было самым важным у гэтай падзеі? Тое, што Бог незвычайным чынам увайшоў у жыццё чалавека. Для Бога няма нічога немагчымага! А з боку чалавека? “Вось я, слуга...” – словы, за якімі стаяла бязмежная адданасць Богу. Нават тады, калі ні розумам, ні сэрцам нельга было зразумець Божыя планы. І чым больш драматычныя, тым больш таемныя. Ажно да “мяча жалобы”, які пранікае сэрца Марыі ад Бэтлеема да Галгофы. Гэта таксама крыніца міласэрнасці – таямніцы Бога, што ахінае чалавека з яго самымі балючымі праблемамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  81

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.