ГРОДНА
Субота,
12 кастрычніка 2024 года |
Гадавіна Асвячэння латэранскай базілікі
З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус увайшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, а таксама мянялаў, якія сядзелі там. І зрабіў Ён біч з вяровак, павыганяў усіх са святыні, і авечак, і валоў, і грошы мянялаў парассыпаў, а сталы перавярнуў. А гандлярам галубамі сказаў: “Забярыце гэта адсюль! І не рабіце дом Айца Майго домам гандлю”. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: “Руплівасць аб доме Тваім паглынае Мяне”. На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: “Якім знакам пакажаш нам, што так можаш рабіць?”. Езус сказаў ім у адказ: “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзвяду яе”. І сказалі юдэі: “Сорак шэсць гадоў будавалася гэтая святыня, а Ты за тры дні ўзвядзеш яе?”. Ён жа казаў пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос, успомнілі вучні Ягоныя, што Ён гэта казаў, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус. †
Ян 2, 13–22
Акупная цярплівасць
Нават у самых смелых уяўленнях суразмоўцы Езуса не былі здольны зразумець, аб чым Ён гаварыў, прадказваючы свае пакуты і ўваскрасенне. А раней Ён уразіў іх сваёй гвалтоўнай рэакцыяй на гандаль у святыні. Ён прыгадаў, што ў святыні – месцы сустрэчы чалавека з Богам – нельга праводзіць свае ўласныя інтарэсы, бо святасць гэтага месца не можа быць апаганена атмасферай рынку. Ці зразумелі мянялы і гандляры гэтую рэзкасць Езуса? Хутчэй за ўсё, не. І гэта яны былі першымі, хто падтрымаў фарысеяў і першасвятароў, калі тыя падгаворвалі народ крычаць: “На крыж Яго!”. А вучні? Здзіўленне засталося ў іх ажно да Уваскрасення. Яно было патрэбна, каб з гэтай перспектывы яны ўспомнілі і зразумелі Езуса, які так рашуча абараняў святыню. Усё гэта было неабходна, каб св. Павел мог сказаць, што кожны з нас з’яўляецца святыняй Святога Духа.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 81 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.