ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

26 кастрычніка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і пастырскай паслугі, надзейнай апекі св. Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху і знакам бязмежнай любові Бога да Вас!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі, аптымізму, нязгаснага запалу веры, надзеі і любові. Няхай Пан Бог Вас заўсёды бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Няйсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Iгар Анісімаў! Вiншуем Вас ад сэрца з юбiлеем, Жадаем шмат здароўя i дабра. Усе непрыемнасцi мы разам адалеем, каб мацнейшай наша парафiя была. Да Бога будзем мы за Вас малiцца і дзякаваць за Ваш адданы лёс. I немагчыма нам не ганарыцца, што Вас Анёл-ахоўнiк менавiта нам прынёс. Няхай Вас атулiць ласкаю Марыя, а Бог блаславiць кожны дзень жыцця! Няхай Дух Святы памножыць усе дары святыя, а Езус будзе моцнаю крынiцаю жыцця!
З павагай вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды 15-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем словы ўдзячнасці і сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог няхай адорвае доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія моманты, а Маці Божая атуляе сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Ад усяго сэрцы дзякуем Вам за тое, што Вы з намі, а таксама за ўсе намаганні пры будаўніцтве нашага касцёла.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Несцеру з нагоды Імянін і Дня нараджэння жадаем здароўя на доўгія гады, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Панны Марыі, толькі радасных хвілін, людской дабрыні і шчаслівага святарскага шляху.
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх патрэбных ласкаў на шляху святарскага жыцця. Праз заступніцтва святых апосталаў Пятра і Паўла адчувайце радасць у штодзённым апостальстве і цешцеся плёнам сваёй душпастарскай працы.
З удзячнасцю за штодзённае служэнне і малітву парафіяне з вул. Маладзёжная ў Ражанцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Леанарду Станкоўскаму з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая і св. Заступнік апекуюцца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чыстцовым душам з Солаў

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.