ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Ці можа хрысціянін “святкаваць” Хэлоўін?

Задай пытанне

Хутка разам з усім каталіцкім Касцёлам мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, якая для кожнага хрысціяніна з’яўляецца напамінам аб яго пакліканні да святасці. Але, на жаль, у нашае асяроддзе, а асабліва ў моладзевае, уваходзіць і становіцца ўсё больш папулярным “святкаванне” Хэлоўіна. Можа здавацца, што няма нічога дзіўнага і нічога надзвычайнага ў тым, што нехта бавіцца такім чынам. Але трэба задумацца: гэта звычайная забава ці штосьці, што цяжка супаставіць з жыццём чалавека, які лічыць сябе хрысціянінам?
    Хэлоўін бярэ свой пачатак у Шатландыі, дзе ў вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, 31 кастрычніка, адзначалася свята бога смерці Самайна. Элементы гэтага свята чэрпаліся са старажытных язычніцкіх вераванняў друідаў. Гісторыя расказвае, што ў той час акрамя розных ахвяраванняў са звяроў часам складвалі таксама чалавечыя ахвяры.
Са святкаваннем гэтага дня звязаны таксама звычай пераапранацца ў розныя касцюмы, якія нагадваюць памерлых, пакалечаных ці тых, хто мае дэфармаванае цела. Усё гэта мае месца дзякуючы кельтам, якія верылі, што духі памерлых у гэтую ноч прыходзілі на зямлю. Пры дапамозе касцюма чалавек імкнуўся заблытаць духаў, каб яны пакінулі яго ў супакоі. Даследчыкі сярэднявечча сцвярджаюць, што ў тыя часы чараўнікі і чараўніцы захоўвалі практыку Хэлоўіна. Гэта была ноч чараўніцтва. Аўтар “Сатанінскай бібліі” Антон Ла-Вэй казаў, што гэта найважнейшы дзень у годзе для касцёла д’ябла. У гэты дзень сатаністы асабліва актыўныя. Яны, напрыклад, заклікаюць дэманічных духаў, просячы іх аб дапамозе.
    Такім чынам, Хэлоўін не мае нічога агульнага з хрысціянствам, толькі, хіба, тое, што ён парадыруе літургічны ўспамін Усіх Святых – тых, хто пасля смерці цешыцца хвалою нябёсаў, хто заслужыў гэта сваім гераічным наследаваннем Хрыста. Хэлоўін з’яўляецца працягам язычніцкага свята з элементамі сатанізма. Трэба прызнаць, што кожны чалавек мае права выбару, да якога ніхто нікога не можа прымусіць, але калі хтосьці лічыць сябе хрысціянінам, ён павінен умець адрозніць тое, што згаджаецца з яго верай, ад таго, што ёй супярэчыць. Альбо ён святкуе хрысціянскія святы, альбо язычніцкія, нават калі камусьці можа здавацца, што ў гэтым няма нічога дрэннага.
    Хрыстос заклікае нас да святасці. Падчас урачыстасці Усіх Святых Касцёл прыгадвае нам аб тым, хто мы і да чаго мы імкнёмся.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.