ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Супрацоўнікі службы аховы здароўя сустрэліся ў Гродне

З жыцця Касцёла

У дзень успаміну св. Лукі Евангеліста, які з’яўляецца апекуном медыцынскай службы, урачы, медсёстры і працаўнікі медыцынскай сферы сабраліся на супольнай малітве ў катэдральным касцёле.
Св. Імшу ў інтэнцыі супра­цоўнікаў службы аховы зда­роўя ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, адказны за душпастарства медыкаў у Гродне. У сваёй гаміліі кс. Мікалай асаблівым чынам засяродзіў увагу на хрысціянскім маральна-этычным вучэннi аб адкрытасці на чалавечае жыццё і яго ахову ад самага зачацця. Душпастар адзначыў, што згодна з афіцыйнай статыстыкай, у Беларусі кожны дзень выконваецца каля 100 абортаў. У Гродне лічба жанчын, якім штучна перапыняюць цяжарнасць, па-ранейшаму застаецца высокай.
“Але медыцынская этыка патрабуе ад кожнага медыцынскага працаўніка павагі да чалавечага жыцця ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці, – гаварыў кс. Мікалай. – Ні фармацэўт, ні гінеколаг, ні медсястра не могуць быць робатамі, якія выконваюць амаральныя загады. Сумленне нельга раздзяліць на дзве часткі: сумленне, звязанае з працай, і сумленне, звязанае з асабістым жыццём чалавека, таму трэба ва ўсіх сітуацыях дзейнічаць маральна. Мы не можам зачыніць ці спаліць абартарыі, аднак мы можам “замарыць іх голадам”, пазбавіць іх кліентаў. Для гэтага патрэбна сацыяльная рэклама, а таксама сумесныя намаганні з боку людзей, якія актыўна выступаюць супраць абортаў, з боку дзяржавы і грамадства ў цэлым”.
    Душпастар таксама прыгадаў, што кастрычнік – месяц, прысвечаны абароне жыцця. Ён заклікаў медыкаў не быць абыякавымі да праблемы чалавечага жыцця і далучацца да ініцыятыў у яго барону.
    У сваю чаргу супрацоўнікі службы аховы здароўя падзякавалі кс. Мікалаю за мудрыя словы, малітву і маральную падтрымку, якую яны адчуваюць штодня.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.