ГРОДНА
Чацвер,
01 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (35)

Варта ведаць

 Палітычная журналістка Мартына Пардзі пасля 25-ці гадоў працы на BBC вырашылася пайсці ў манастыр. У сваім профілі на Твітэры яна пакінула паведамленне: “Прывітанне, адыходжу з BBC. З Богам”. Яна была адной з самых значных медыйных асоб у Паўночнай Ірландыі. Дырэктар BBC сказаў, што яму вельмі шкада страціць такога працаўніка, але адначасова ён пажадаў Мартыне ўсяго найлепшага на новым шляху.
   
    У Пермі (Расія) бацькі сатаністы назвалі свайго сына Люцыферам. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Кіраўскага аддзела ЗАГС, дзе было зарэгістравана дзіця. Расійскае заканадаўства дазваляе бацькам выбіраць для сваіх дзяцей такія імёны, якія яны захочуць. Маці хлопчыка сказала, што вяла нездаровае жыццё і пастанавіла, што калі дзіця народзіцца, яго назавуць Люцыферам.

    Галава каталіцкага Касцёла ніколі не атрымае Нобілеўскай прэміі міру. Перад абвяшчэннем вынікаў, якое адбылося 10 кастрычніка, многія журналісты чакалі, што прэмія будзе ўручана Папе. Аднак, як расказвае Джон Ален, журналіст выдавецтва “Crux”, адзін з членаў камітэта прысягнуў, што ніколі не дапусціць, каб узнагароду атрымаў галава каталіцкага Касцёла. Лютэранскі біскуп Гунар Стальсэт публічна паведаміў, што заблакуе ўсякую ўзнагароду, якую прапануюць уручыць Папе, і будзе рабіць гэта да таго часу, пакуль каталіцкі Касцёл не зменіць сваіх поглядаў адносна кантрацэпцыі.
   
     Амерыканскі місіянер Том Дойл, які больш за 100 разоў наведваў ісламскія рэгіёны, сказаў, што ўсё больш мусульман прымаюць хрысціянства. Як паведамляе місіянер, колькасць пераходаў узрасла пасля падзей 11 верасня 2001 года. Ён таксама заахвочвае хрысціян Заходняй Еўропы адкрывацца на мусульман, даючы ім такім чынам магчымасць пазнаць Хрыста.
   
      У Маскве за некалькі хвілін да пачатку быў адменены канцэрт гурта “Сannibal Corpse”. Яшчэ ў верасні прадстаўнікі арганізацыі “Праваслаўны саюз” звярнуліся з просьбай адмяніць гэты канцэрт, паколькі тэкст выконваемых гуртом песень “напоўнены смерцю, гвалтам, у тым ліку і сэксуальным”, а таксама пабуджае да рэлігійнай непрыязнасці, што супярэчыць крымінальнаму праву Расійскай Федэрацыі.

Katolik.ru; Radio Vaticana; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  31

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.