ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: “Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?”. Езус адказаў яму: “«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім». Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж – падобная да яе: «Любі бліжняга твайго, як самога сябе». На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі”.

Мц 22, 34–40


Вера, пацверджаная любоўю
   “Божае Валадарства ёсць у нас”, – сказаў Пан Езус сваім вучням. Св. Павел з апостальскім агнём у сэрцы і клопатам пра чалавека паставіў першым хрысціянам пытанне: “Ці ж не ведаеце вы, што з’яўляецеся святыняй Святога Духа і што Дух Божы ў вас жыве?”. Таму кожны з вучняў Езуса носіць у сабе больш ці менш усвядомлены скарб прысутнасці, інтымнай блізасці Бога. Ніхто і нішто не можа гэтага змяніць. Вернасць Богу і перажыванне гэтай таямнічай прысутнасці не заканчваецца на выкананні наказаў і запаведзей. Сувязь з Богам выходзіць па-за межы законаў, што рэгулююць нашае жыццё. Дададзім таксама – гэта не датычыцца пачуццяў ці настроеў, хоць, можа, і самых высакародных. Бог чакае ад нас любові, падмацаванай яе канкрэтным пацвярджэннем. Мы з’яўляемся партнёрамі Бога ў гэтым дыялогу любові, калі ўмеем адказваць Яму на той самай мове. Езус Хрыстус прамовіў нам ахвярай сваёй мукі і ўваскрасення. Наш адказ не можа быць іншым: мы павінны прадбачыць у ім пакуты і ўключыць надзею на канчатковую перамогу ў Яго Імя. З любоўю да Бога перш за ўсё павінна спалучацца любоў да бліжняга. Тут утоена таямніца трывання ў нас духоўнай святыні, якая дэманструецца ў Хрыстовым Касцёле: гэта Божы Дух робіць нас здольнымі працягваць дыялог любові з Богам і са светам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.