ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
Таямніца могілак
У чарговы раз я прыгадваю гісторыю аб маладым пробашчы, які, прыйшоўшы ў парафію, на працягу некалькіх тыдняў прамаўляў тое самае нядзельнае казанне. Толькі пасля некалькіх такіх нядзельных гамілій пэўная старэйшая асоба адважылася падысці да ксяндза з пытаннем: “А чаму вы нам гаворыце ўвесь час тое самае казанне? Ці вы думаеце, што мы не заўважаем?”. На што малады пробашч адказаў: “Калі вы не хочаце пасля майго казання змяніць сваё жыццё, дык чаму я павінен змяняць казанне?”.
А можа, наведаўшы могілкі, мы зменім сваё жыццё?
Варта схадзіць на могілкі, каб хаця б на хвіліну змяніць сваё жыццё, чуючы менавіта ў гэтым месцы асаблівае казанне тых, хто ўжо адышоў па вечную ўзнагароду ў неба. Я яшчэ не сустракаў такога чалавека, які, наведаўшы месца памерлых, застаўся б без эмоцый ці ўзрушанасці. Гэтае месца ўражвае кожнага з нас, уражвае ажно да глыбіні душы. Вось такая яна – таямніца могілак. Успамінаючы нашых памерлых, мы таксама думаем аб сваім жыцці. Перш за ўсё аб тым, што зямное жыццё мінае, што кожны з нас таксама знойдзе сваё месца на могілках. Але хрысціянін жыве не для могілак ці пахавання. Хрысціянін з’яўляецца грамадзянінам неба. †

Словам “неба” хрысціянская традыцыя акрэслівае канчатковае дапаўненне чалавечага жыцця здзейсненай любоўю, да якой нас накіроўвае вера. У сваім зямным жыцці мы павінны жыць так, каб адчуваючы смак жыцця тут, адчуць таксама смак неба. Варта заслужыць неба, прыгадваючы словы Пана Езуса: “Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі” (Ян 11, 25–26).
Езус прыйшоў на зямлю, каб збавіць нас з няволі граху і абвясціць Божае Валадарства – валадарства, якое не ведае дзяржаўных межаў, не абмяжоўваецца ні палітычнымі, ні якімі-небудзь матэрыяльнымі катэгорыямі. Усё чаканне Касцёла абапіраецца на абяцанні Езуса: “У доме Айца Майго шмат святліц. Я іду падрыхтаваць месца для вас, а потым прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я” (параўн.: Ян 14, 2–3). Дзякуючы Збавіцелю кожны веруючы чалавек ужо тут, на зямлі, мае сваю “бацькаўшчыну ў небе”. Кожны з нас ужо запісаны ў спіс грамадзян Нябеснага Валадарства, а неба становіцца асаблівым домам, у якім можна далучыцца да Бога. Бог не хоча чыйгосьці асуджэння, бо Ён – Любоў, таму Ён прагне навечна зрабіць шчаслівым кожнага чалавека. У доме нябеснага Айца мы сустрэнемся не толькі з Ім і з Яго Сынам, але і з Найсвяцейшай Маці, з анёламі і цэлай сям’ёй святых. Усе збаўленыя стануць адной супольнасцю, аб’яднанай узаемнай любоўю.
Адзін мой знаёмы ксёндз асабліва ў актаву Усіх Памерлых любіць хадзіць на шпацыр менавіта на могілкі. Хтосьці можа падумаць, што для прагулак існуюць лепшыя месцы, але менавіта клімат гэтага месца прапануе чалавеку задумацца над тым, што ў яго сэрцы ёсць адлюстраванне жывога Бога. Можа, нам таксама варта пашпацыраваць менавіта па могілках, каб аздобіць душы нашых памерлых блізкіх малітвай, любоўю, дабрынёй, добрым словам... Мы можам падтрымліваць нашых памерлых і прымаць іх дапамогу. Наш візіт на могілкі – калі ён не абмежаваны забавай у запальванне лампад і складанне кветак – можа яшчэ нечаму нас навучыць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.