ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ці магу я прыступаць да споведзі і прымаць св. Камунію?

Задай пытанне

Я каталічка, мой муж праваслаўны. Мы доўгі час жывём у сужэнстве, але без шлюбу. Ці магу я прыступаць да споведзі і прымаць св. Камунію?
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла навучае: каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху (Кампендый ККК 291). Як бачна з пытання, мужчына і жанчына жывуць у свабодным саюзе, не атрымаўшы бласлаўлення Касцёла на сужэнскае жыццё. Іншымі словамі, яны пастаянна жывуць у граху чужалоства, а значыць, не могуць прыступаць да святой Камуніі. Каб дзейсна і годна перажыць сакрамант споведзі, ведаем, што неабходна пастанавіць сабе выправіцца ад грахоў (Кампендый ККК 303).
У выпадку гэтых людзей такая пастанова немагчымая, таму што яны жывуць разам. Прыступаць да споведзі ў дадзенай сітуацыі нельга. Святар не зможа адпусціць грахоў. Які можа быць выхад у дадзенай сітуацыі?
    Каб мець магчымасць прыступаць да споведзі і прымаць святую Камунію, трэба павянчацца. Для гэтага неабходна звярнуцца ў парафіяльную канцылярыю і паведаміць пра сваю сітуацыю святару.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.