ГРОДНА
Панядзелак,
29 мая 2023 года |
Варта ведаць (34)
• У Маскве адбылася сустрэча на тэму “Інфармацыйная прастора – прэзентацыя свецкіх і рэлігійных падзей”. Арганізатарам выступіла Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва “Расія сёння”. Прадстаўнікі традыцыйных канфесій Расіі падзяліліся заўвагамі на тэму ўзроўню рэлігійных ведаў сярод жыхароў Расіі. Удзельнікі сустрэчы з жалем сцвердзілі, што ўзровень рэлігійных ведаў і рэлігійнай свядомасці расіян нізкі.
• На Мальце шэсць сясцёр уршулянак прымуць удзел у паўфінале конкурсу Еўрабачанне. Манахіні выканаюць твор, напісаны Філіпам Вела, які паказвае іх працу з сіротамі. Дазвол на ўдзел у конкурсе сёстры атрымалі ад аб-па Паула Крэмона, які наказаў ім ісці за радай Папы і евангелізаваць свет. Паўфінал адбудзецца 21 і 22 лістапада.†
• На Мальце шэсць сясцёр уршулянак прымуць удзел у паўфінале конкурсу Еўрабачанне. Манахіні выканаюць твор, напісаны Філіпам Вела, які паказвае іх працу з сіротамі. Дазвол на ўдзел у конкурсе сёстры атрымалі ад аб-па Паула Крэмона, які наказаў ім ісці за радай Папы і евангелізаваць свет. Паўфінал адбудзецца 21 і 22 лістапада.†
• У Кракаве была адкрыта духоўная семінарыя для кандыдатаў ва ўзросце 35 гадоў. Навучальная ўстанова была заснавана Канферэнцыяй Біскупаў. У семінарыю можа паступіць кожны нежанаты мужчына ці ўдавец. Прычынай узнікнення семінарыі з’яўляецца павелічэнне колькасці кандыдатаў старэйшага ўзросту, падрыхтоўка якіх патрабуе іншага фармацыйнага працэсу. Курс распачнецца прапедэўтычным годам, пасля якога надыдзе 5-гадовая фармацыя.
• Мазамбік з’яўляецца адной з самых бедных краін у свеце. У ім пражывае 24 млн. чалавек, 30% з якіх – хрысціяне. Аднак, як аказваецца, ёсць яшчэ ў гэтай краіне месцы, дзе людзі ніколі не бачылі святара. Аб гэтым расказаў а. Жуан Габрыэль Арыас, місіянер з Аргентыны. З дапамогай спорту і пры падтрымцы аргентынскага аўтаклуба святар хоча арганізаваць спартыўныя спаборніцтвы, каб такім чынам евангелізаваць людзей.
• У Польшчы ўжо выбраны афіцыйны гімн СДМ, якія пройдуць у Кракаве ў 2016 г. Аўтарам песні “Шчаслівыя міласэрныя” з’яўляецца Якуб Блыхаж. Афіцыйная прэзентацыя гімна адбудзецца 28 кастрычніка бягучага года.
• У сталіцы Бельгіі, Бруселі, быў адкрыты касцёл, які на працягу некалькіх гадоў стаяў зачынены. Мясцовыя ўлады хацелі перарабіць касцёл ў рыбны рынак. Святыню абараніла Супольнасць святых Апосталаў. Да яе належаць тры святары і сем семінарыстаў.
tygodnik.onet.pl; ekai.pl; katolik.ru; credo-ua.org; RadioVaticana
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 217 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.