ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (78)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    З самага пачатку Бог напоўніў Касцёл асаблівымі дарамі Святога Духа – харызмамі. Харызмы – гэта ласкі, дары, дадзеныя Богам веруючаму чалавеку, каб з бескарыслівасцю і любоўю ён мог рабіць іх даступнымі ў службе на карысць цэлай супольнасці, на карысць усім. Трэба падкрэсліць, што чалавек не можа сам зразумець, ці валодае ён харызмай і якая яна. Дары, якімі напаўняе нас Айцец, нараджаюцца і развіваюцца ў супольнасці. Гэта ў супольнасці мы вучымся распазнаваць іх як знакі Яго любові для ўсіх Яго дзяцей.
    Бог напаўняе свой Касцёл многімі рознымі харызмамі. Усе яны служаць гарманічнаму развіццю чалавека ў веры і ў Божай любові. Яны не могуць быць прычынай для зайздрасці і падзелаў! У хрысціянскай супольнасці мы патрэбны адзін аднаму, а кожны атрыманы дар рэалізуецца поўнасцю, калі мы дзелімся ім з братамі, на карысць усіх.
        
Фрагмент з Генеральнай аўдыенцыі Святога Айца, 01.10.2014


kondrusiewiczКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Адной з праблем сучаснага чалавека з’яўляецца занядбанне практыкі як супольнай, так і асабістай малітвы. Асаблівую трывогу выклікае занядбанне супольнай малітвы ў сем’ях, калі разам моляцца бацькі і дзеці. Ружанец якраз можа дапамагчы ўсім членам сям’і сабрацца разам на супольнай малітве. Ён спрыяе не толькі паглыбленню самой малітвы як размовы душы з Богам, але і ўмацаванню сям’і як хатняга Касцёла і месца першай евангелізацыі. Ружанец таксама можа дапамагчы ў будаванні братэрскіх, суседскіх сувязяў з іншымі людзьмі, калі яны будуць маліцца разам. Таму неабходна адраджаць і ўмацоўваць практыку сумеснай ружанцовай малітвы ў ружанцовых колах, сем’ях, паміж суседзямі і ў касцёлах, асабліва перад святой Імшой.

Урывак з прамовы з нагоды распачацця Кангрэса святога Ружанца

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.