ГРОДНА
Панядзелак,
16 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (76)
Узнагарода праў чалавека
для езуітаў
Езуіты з Мальты, якія дапамагаюць бежанцам, былі намінаваны на сёлетнюю Узнагароду праў чалавека імя Вацлава Гавела, якую прызначае Савет Еўропы.
У абвешчаным у Празе абгрунтаванні падкрэслена, што мальтыйскія езуіты ўдзельнічаюць у абароне праў бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулку, і мігрантаў. Людзям у лагерах для бежанцаў аказваюць таксама юрыдычную і псіхалагічную дапамогу. Узнагарода фінансуецца і складае 60 тыс. еўра. Яе лаўрэаты стануць вядомы 29 верасня. Узнагарода праў чалавека носіць імя Вацлава Гавела, памерлага ў 2011 годзе чэшскага абаронцы праў чалавека і пазнейшага прэзідэнта Чэхіі. †

Бл. кс. Ежы Папялушка
– заступнік “Салідарнасці”
На абвяшчэнне дэкрэта, які прызначае заступніка “Салідарнасці”, абрана месца, асаблівае для саюза і Польшчы – базіліка св. Брыгіды.
“Прызнаю бласлаўлёнага ксяндза Ежы Папялушка, святара і мучаніка, заступнікам перад Богам членаў НСПС “Салідарнасць”, – абвясціў абп Славой Лешэк Глудзь. Абвяшчэнне дэкрэта было адным з найважнейшых пунктаў святкавання 34-й гадавіны падпісання жнівеньскіх пагадненняў.
Гісторыю “Салідарнасці”, якая працягваецца ўжо 34 гады, спрабуе захаваць Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці. Пры цэнтры Прэзідэнт Браніслаў Камароўскі разам з Лехам Валэнсам і сённяшнім кіраўніком саюза – Пятром Дудам – пасадзілі Дуб вольнасці.
85-ы Дзень нараджэння
сястры Рут Пфау
“Анёл з Карачы”, “нямецкая Маці Тэрэза” – Рут Пфау, нямецкая манахіня і сусветна вядомая ўрач, якая апекуецца пракажонымі, адзначыла 9 верасня свой 85-ы Дзень нараджэння.
Сястры Рут Пфау з Кангрэгацыі Дачок Сэрца Марыі на працягу мінулых 50-ці гадоў дзейнасці ўдалося значна паменшыць колькасць захворванняў на праказу ў Пакістане. У тым ліку са сваім калектывам с. Пфаў здолела вылечыць ад праказы 55 тысяч пацыентаў.
Адначасова з медыцынскімі праектамі сястра таксама апекуецца індусамі і бежанцамі з Аўганістана. У мясцовасці Мангопір яна арганізавала сацыяльны і медыцынскі цэнтр, а таксама прыватную школу, у якой могуць навучацца многія дзеці з сямей, закранутых праказай.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 107 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.