ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Узвышэнне Святога Крыжа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў Нікадэму: “Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто з неба сышоў, – Сына Чалавечага. І як Майсей узняў змея ў пустыні, так павінен быць узняты Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго”.

Ян 3, 13–17


Таямніца, якая прыносіць плён
   У Евангеллі паводле св. Яна ўражвае тое, што такія фундаментальныя ісціны аб збаўленні Езус адкрывае не Апосталам, не натоўпам, а менавіта Нікадэму. А ён жа быў фарысеем! Езус расказвае пра Божую любоў не тлумам людзей, што ўважліва Яго слухаюць, і не сваім вучням; Ён робіць гэта нібы ў таямніцы, падчас начной сустрэчы з чалавекам, які належыць да Яго яўных праціўнікаў! Фарысей Нікадэм у тую ноч пачуў аб збаўленні нашмат больш, чым бліжэйшыя Хрысту Апосталы.
    Мы не ведаем, які быў вынік той размовы. Лёс Нікадэма, перад якім Пан Езус адсланіў глыбіню таямніцы свайго прыходу на зямлю, нам невядомы. Ці змог Ён атрымаць карысць ад ведаў пра Сына Чалавечага, пра Божую любоў і пра збаўленне? Мы не ведаем.
    Але гэта не азначае, што тая сустрэча перастае быць для нас важнай. Дзякуючы размове Езуса з Нікадэмам мы таксама ўведзены ў круг ведаў аб Божых планах. Мы ведаем, што Езус прыйшоў на зямлю не для таго, каб абвінаваціць ці асудзіць чалавека, але для таго, каб прытуліць яго да любячага Божага сэрца. Што да гэтага часу мы зрабілі з гэтымі ведамі? Ці паўплывалі яны на нашае жыццё? Калі не, то ці павінны мы задумацца над наступствамі?
    Магчыма, мы не зразумеем да канца пачутых слоў. Давайце хаця б запомнім іх і перададзім іншым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.