ГРОДНА
Чацвер,
03 кастрычніка 2024 года |
31 жніўня 2014 года
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвіку Станішэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай кожны дзень будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а праца на ніве Пана прыносіць багаты плён. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальскай дапамогі чыстцовым душам з Гнезна
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Пятровічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа, шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, цярплівасці, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну на ніве Пана і моцнага здароўя, каб Вы як мага даўжэй маглі цешыць нас сваёй прысутнасцю і паслугай.
З павагай “Легіён Марыі” з касц. Божай Міласэрнасці ў Гродне
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца прысылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё доўгім, сілы бясконцымі, а радасць штодзённай. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а запал да абвяшчэння Добрай Навіны ніколі не слабне.
Удзячныя вернікі з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаю мноства сардэчных пажаданняў добрага здароўя, шчасця, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі св. Заступніка і св. Юды Тадэвуша, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару.
Здзіслаў са Смаргоні
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Ганне Шупоравай з нагоды Імянін ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, моцнай непахіснай веры і надзеі. Няхай Вас заўсёды амінае смутак, і жыццё праходзіць у радасці. Мы шчыра ўдзячны Вам за Вашу дабрыню і чулае сэрца.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Баклажцу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, радасць і супакой заўсёды госцяць у сэрцы, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага Евангелля. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мець моцнае здароўе і заўсёды быць атуленым промнямі Божай міласэрнасці. Няхай радасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць, а цярплівасці і стойкасці хопіць на доўгія гады адданай душпастарскай працы. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, зычлівасць і выхоўванне моладзі ў духу веры, надзеі і любові. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а Езус Хрыстус бласлаўляе кожны Ваш дзень. Шчасці Божа!
З павагай моладзь з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Няхай на Вашым жыццёвым шляху заўсёды сустракаюцца толькі добразычлівыя людзі. Шчыра дзякуем за святарскую паслугу, чулае сэрца і памнажэнне нашых сіл, каб мы маглі трываць у веры. Шчасці Божа!
З павагай і малітвай малітоўная група з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Дулю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, штодзённай радасці і 100 гадоў жыцця, душэўнага супакою, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў і моцы для выканання штодзённых душпастарскіх абавязкаў. Мы бязмерна ўдзячны Пану Богу за Вас, за тую ўпэўненасць, супакой і надзею, якую Вы нам даеце ў сваіх цудоўных гаміліях. Дзякуем за ахвярную працу ў будаўніцтве нашага касцёла, за добрае сэрца, зычлівасць і выхоўванне нашых дзяцей і ўнукаў у духу веры і любові. Шчасці Божа!
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з касц. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем доўгіх і плённых гадоў жыцця, а таксама добрага і спрыяльнага духоўнага надвор’я. Няхай Вашымі сапраўднымі сябрамі праз ўсё жыццё будуць Езус і наша Нябесная Матуля, Марыя Успамога Хрысціян! Як казаў св. Ян Боско, “нагамі хадзіце па зямлі, а сэрцам жывіце ў небе”. Дзякуем Вам за ўсмешку, падтрымку і добрыя адносіны! Молімся за Вас праз заступніцтва гэтага вялікага святога! 100 год!
З любоўю парафіяне і моладзь з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, а таксама добразычлівасці і павагі ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, у абвяшчэнні Божага слова і ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі.
З павагай і малітвай ружанцовае кола і супольнасць “Маргарытка” з пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Юрый Ёдзік! Віншуем Вас з Днём нараджэння і сардэчна жадаем здароўя, шчасця, сіл, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, адорвае сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе Ваш шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
З павагай і малітвай ружанцовае кола з пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
|
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Дня нараджэння, ад усяго сэрдца жадаем заўсёды быць акружаным прамянямі Божай міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем таксама добрага здароўя, шчасця, радасці, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага супакою! Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і пяшчотна адорвае сваімі ласкамі! Няхай радасная ўсмешка ніколі не гасне на Вашым твары! Павагі, добрых і зычлівых людзей на жыццёвым шляху!
З удзячнасцю былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Пузыну з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Маці Божай Чанстахоўскай, мноства сіл, цярплівасці, нястомнага запалу ў душпастарскай паслузе і моцнага здароўя. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопат і працу, якія Вы прыкладаеце, каб наблізіць нас да Айца. Дзякуем за прыгожыя і мудрыя словы, а таксама за прыклад глыбокай веры.
З малітоўнай памяццю вернікі з пар. св. Міхала Арханёла ў Ашмянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай усемагутны Бог шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік апекуюцца ў кожную хвіліну і нястомна спадарожнічаюць у жыцці. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, поспехаў на кожны дзень святарскай паслугі, сіл і стойкасці, каб ісці дарогай Хрыстовага паклікання, усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Людміле Марушэўскай і Юзэфе Сікоры з супольнасці Хрыста Валадара для палякаў за мяжой за арганізацыю адпачынку нашых дзяцей у лагеры “Карытас” у Польшчы.
Удзячныя бацькі з пар. Божай Міласэрнасці ў Лідзе і пар. Перамянення Пана ў Вавёрцы
◊◊◊
Ад імя ўсіх пілігрымаў XIII Пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі прагнем выразіць удзячнасць і запэўніць у малітве ўсіх тых, хто прымаў пілігрымаў на начлег: парафіі ў Вялікіх Эйсмантах і Росі; тых, хто карміў абедам: парафіі ў Квасоўцы і Рэплі. Дзякуем жыхарам усiх вёсак i мясцовасцей, праз якiя праходзiла пiлiгрымка, за ўжо традыцыйнае прыгатаванне пасілка. Усім святарам і клерыкам, якія дапамагалі падчас пілігрымкі, таксама ад усяго сэрца дзякуем. Нашых спонсараў і ахвяравальнікаў няхай Пан Бог бласлаўляе!
Кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі, і ўдзячныя пілігрымы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў і Яго бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана.
З малітвай Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Зэльвы
◊◊◊
Пайшла з жыцця Халупка Леаніда. Перасылаем родным і блізкім памерлай словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Кола жывога Ружанца і Касцёльны камітэт з в. Жамыслаўль
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу ў сувязі са смерцю Брата Станіслава перасылаем словы шчырага жалю і хрысціянскай падтрымкі.
Вернікі з пар. Волпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звежыньскаму ў сувязі са смерцю Бацькі перасылаем словы сардэчнага жалю і спачування.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 90 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.