ГРОДНА
Субота,
04 мая 2024 года |
З каталіцкага друку (75)
Адбыўся мотапрабег
“Прымас тысячагоддзя – памятаем”
Матацыклісты прыгадалі, што кс. Стэфан Вышыньскі ў 1944 годзе як капелан групы “Кампінас” быў адным з паўстанцаў, выконваючы адначасова святарскую паслугу і ваенную службу.
Прымас Вышыньскі быў актыўным удзельнікам Варшаўскага паўстання. “Сястра Цэцылія” і “Радван II” былі вядомы студэнтам падпольнага Універсітэта заходніх зямель, салдатам АК, а таксама жыхарам Варшавы, Лясэк і іншых ваколіц Кампіноскай пушчы. Гэта псеўданімы, якія ўжываў кс. Вышыньскі, каб заблытаць захопнікаў.
“Мы арганізавалі прабег, каб несці праўду аб тым, як жыў кардынал, як ён быў зняволены і як цяжка было ў тыя часы ўтрымаць сувязь польскасці і Касцёла з народам”, – расказаў Адам Сікора, удзельнік IV Мотапрабегу.†

Малітва ў інтэнцыі пераследуемых
Каталіцкі Касцёл у Беларусі далей моліцца за пераследуемых хрысціян у Іраку і ў інтэнцыі мірнага вырашэння наспяваючага канфлікту.
Выражэннем гэтай малітвы была ўрачыстая св. Імша ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Эўхарыстыю ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі абп Клаўдыа Гуджэроці.
У гаміліі абп Гуджэроці сказаў, што кожны чалавек сёння абавязаны крычаць: “Не забівайце ў імя Бога!”. Іерарх таксама прыгадаў, што забойства другога чалавека – гэта заўсёды “зневажанне Бога і непрыняцце Яго любові”. Усіх удзельнікаў літургіі заахвоцілі далей маліцца ў інтэнцыі хрысціян, якія перажываюць ганенні.
Легендарныя футбалісты
будуць гуляць за мір
1 верасня пройдзе “Матч за мір” арганізаваны па ініцыятыве Святога Айца Францішка. У ім прымуць удзел Ліянэль Мэсі, Андрэа Пірла, Ранальдзіньа ды інш.
Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца пасланне супакою і братэрства ў свеце; у гульні прымуць удзел шматлікія зоркі футбола. Агулам у Рым прыбудзе больш за 50 легендарных футбалістаў з усяго свету.
У абедзвюх камандах будуць гуляць футбалісты, якія належаць да розных культур і розных рэлігій. Гэта будуць хрысціяне, юдаісты, мусульмане, індусы, буддысты, сінтаісты. Папа Францішак сустрэнецца з удзельнікамі матча ў Ватыкане, паколькі сам Пантыфік не пойдзе на стадыён, але будзе назіраць за спаборніцтвам па тэлевізары.
Матч будзе вялікім відовішчам, асабліва ў сувязі з тым, што ў ім прымуць удзел шматлікія футбольныя знакамітасці. Але самым важным з’яўляецца не матч, але пасланне міру для ўсяго свету, якое хоча даць наш Папа
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 242 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.