ГРОДНА
Панядзелак,
07 кастрычніка
2024 года
 

“Чаго мне яшчэ не хапае?”

З жыцця Касцёла

Пад такім дэвізам з 1 па 3 жніўня 2014 г. праходзіла XIII Пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. У ёй удзельнічалі больш за 240 чалавек з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Гомеля і Баранавічаў.
Пешая пілігрымка з Гродна ў Рось мае сваю атмасферу – атмасферу еднасці, братэрства, супольнасці, – якую ствараюць самі ж пілігрымы. У ёй пануе перакананне, што кожны для цябе брат і сястра. Таму тут не бывае канфліктаў, непаразуменняў. Удзельнікаў злучае малітва, якой навучыў сваіх вучняў Езус Хрыстус, – “Ойча наш”. Падчас яе пілігрымы бяруцца за рукі, і адчуваецца моц супольнасці, вялікай сям’і, у якую кожны, маючы свае духоўныя і інтэлектуальныя адметнасці, прыносіць частку сябе.
Прыемныя ўспаміны засталіся ва ўдзельнікаў ад парафій, у якіх яны спыняліся, і святароў, якія там служаць. Пачастункі, начлегі, разуменне, гасціннае прыняцце – гэта дадавала ім сіл, каб ісці наперад. Удзельнікі пілігрымкі вярнуліся дадому пасля яе заканчэння, прайшоўшы доўгі шлях, апаленыя гарачым сонцам. Але скончаная пілігрымка не азначае заканчэння жыццёвага пілігрымавання: яно працягваецца, бо вернікі штодзённа крочаць на працу, вучобу, вяртаючыся да пытання: “Чаго мне яшчэ не хапае?”. Нам, напэўна, усё ж такі яшчэ не хапае адвагі, не хапае веры... Тут прыгадваецца прыпеў з песні: “За тое, што так мала люблю, за тое, што так мала служу, за тое, што так мала веру, прашу прабачэння ў Цябе!”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  86

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.