ГРОДНА
Аўторак,
22 красавіка 2025 года |
Кс. рэктар Раман Рачко: Працягваць добрыя традыцыі гэтай супольнасці
З кс. рэктарам Раманам Рачко аб семінарыі, алюмнах, будучых планах новага рэктара і святкаванні 25-годдзя Alma Mater размаўляў кс. Павел Салабуда.
|
– Спачатку я хацеў бы павіншаваць Вас, Ксёндз Рэктар, з прыняццем новай паслугі ў дыяцэзіі і спытацца, як Вы ўспрынялі гэтае рашэнне кс. біскупа Аляксандра.
– Паслуга ў духоўнай семінарыі не чужая для мяне. Пасля майго двухгадовага навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце кс. бп Аляксандр Кашкевіч прызначыў мяне прэфектам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Праз тры гады я стаў яе віцэ-рэктарам. На працягу шасцігадовай паслугі ў семінарыі я мог выязджаць у Германію на замену ксяндзоў, якія працуюць у нямецкамоўных парафіях, падчас іх водпускаў. Гэта было для мяне выдатнай магчымасцю знаёмства з іншымі аспектамі душпастарскай працы ў каталіцкім Касцёле, якія не заўсёды цэняцца ў нашым лакальным Касцёле. Паступова ўва мне наспявала жаданне лепш пазнаёміцца з каталіцкім Касцёлам у Германіі. †

– Якія задачы чакаюць Вас як рэктара семінарыі? Чым Вы будзеце займацца?
– Семінарыя – гэта супольнасць, у якой маладыя людзі рыхтуюцца да святарства. Я лічу, што да галоўных задач рэктара можна залічыць спадарожнічанне гэтым асобам і дапамога ў распазнанні свайго паклікання. Заданнем прафесараў, выхавацеляў і духоўных айцоў на чале з рэктарам з’яўляецца таксама ўсведамленне кандыдатам той вялікай адказнасці за даручаную ім ардынарыем парафіяльную супольнасць, якая чакае іх у святарстве. Таму вельмі важна навучыць клерыкаў прымаць рашэнне свабодна, кіруючыся Божым законам і памятаючы аб сваёй духоўнай карысці і абавязку любіць усіх людзей, нават непрыяцеляў.
– Праз некалькі тыдняў Вы будзеце абараняць доктарскую дысертацыю ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. У чым Вам дапаможа чарговае навуковае званне?
– Мая навуковая праца – гэта ўвянчанне майго доктарскага навучання ў галіне фундаментальнай тэалогіі. У сваёй працы я паказваю актуальнасць і значэнне гэтай сферы, якая займаецца пацвярджэннем верагоднасці хрысціянства і адрасавана, у першую чаргу, веруючым людзям. У працы я аргументую таксама неабходнасць добрай апалагетыкі, якая зможа абараняць хрысціянства і якая накіравана, перш за ўсё, на людзей няверуючых ці тых, хто шукае Бога. Я спадзяюся, што накопленыя веды дапамогуць мне падрыхтаваць клерыкаў абараніць сваю веру згодна са словамі св. Пятра “...Будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею” (1 П 3, 15), а таксама пазней, у душпастарстве, дапамогуць мне знайсці адпаведныя аргументы верагоднасці нашай рэлігіі для людзей, якія вераць ці шукаюць.
– Вяртаючыся да жыцця семінарыі, колькі алюмнаў прынята ў гэтым годзе на першы год навучання? Колькі алюмнаў увогуле навучаецца ў Гродзенскай ВДС?
– У гэтым годзе на першы курс прыходзіць шэсць кандыдатаў, якія распачнуць сваю духоўную, інтэлектуальную і асобасную фармацыю ў школе Хрыста. На сённяшні дзень у нашай семінарыі навучаецца 35 маладых хлопцаў, якія на заклік Езуса “Пайдзі за мной” адказалі “так”.
– Сёння шмат можна пачуць пра маладое пакаленне. На што, на Вашу думку, трэба асабліва звярнуць увагу падчас фармацыі маладых людзей?
– З давён-даўна існуе праблема пакаленняў. Нягледзячы на тое, што ўзроставая розніца паміж мной і клерыкамі невялікая, паміж намі можа быць розніца поглядаў на веру, паколькі хрысціянства нястомна паддаецца рэфлексіі. Гэтую розніцу поглядаў на праблематыку Касцёла, веры, форм пабожнасці я выразна адчуў, напрыклад, падчас душпастарскай працы ў Германіі. Але я веру ў тое, што, нягледзячы на магчымую розніцу форм пабожнасці, разумення святарскай паслугі, а таксама адносін да Касцёла, мы павінны знайсці агульную мову і ўзаемную павагу. Гэтае пакаленне выхавана ў вольнасці. Мы павінны і далей выхоўваць гэтых людзей да жыцця ў вольнасці Божых дзяцей, для якіх матывацыяй да дзеяння з’яўляецца не старазапаветны страх перад Богам, а любоў да Бога, якой прасякнуты Новы Запавет. Акрамя гэтага, варта памятаць, што маладыя людзі заўсёды маюць шмат добрых ідэй, варта ім даверыцца і выкарыстаць гэты запал стараннасці ў абвяшчэнні Евангелля.
– На што Вы як рэктар у першую чаргу звернеце ўвагу?
– Як рэктар Гродзенскай ВДС я хачу працягваць добрыя традыцыі гэтай супольнасці і прыкласці намаганні, каб стварыць атмасферу даверу, узаемапавагі і шчырасці.
– Бягучы год будзе ўжо 25-ым для супольнасці семінарыі ў Гродне. Ці ёсць планы на гэты юбілейны год?
– У верасні мы распачынаем 25-ы – юбілейны – навучальны год 2014/2015. Урачыстая інаўгурацыя года і аблучыны запланаваны на 4 кастрычніка. Тэрмін і праграма святкавання юбілейнага года будуць пададзены трохі пазней.
– Ксёндз Рэктар, што б Вы хацелі сказаць нашым чытачам, якія, безумоўна, пэўным чынам падтрымліваюць Вышэйшую духоўную семінарыю і алюмнаў?
– Дарагія Браты і Сёстры, карыстаючыся нагодай, я ад усяго сэрца дзякую Вам за Вашы малітвы і падтрымку нашай семінарыйнай супольнасці. Сам Пан Езус Хрыстус заахвочвае нас маліцца аб пакліканнях: “Прасіце Гаспадара жніва, каб работнікаў паслаў на жніво сваё” (Лк 10, 2). Таму маліцеся аб новых пакліканнях да святарства. Давайце разам дапаможам тым маладым людзям, якія чуюць у сэрцы голас, што заклікае да абвяшчэння Добрай Навіны аб Уваскрослым Пану, даверыцца Яму і прысвяціць сваё жыццё абвяшчэнню Божага Валадарства на зямлі. Жадаю ўсім Вам радасці, што выплывае з веры ў Таго, Хто з любові да кожнага з нас аддаў сваё жыццё і перамог смерць.

– Дзякуй за размову.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 254 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.