ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Варта ведаць (31)

Варта ведаць

•  Папа Францішак патэ-лефанаваў да бацькоў вар-варскі забітага ісламскімі тэрарыстамі амерыканскага журналіста Джэймса Фоулі, каб падтрымаць іх і духоўна ўзмацніць. Амерыканскі езуіт кс. Джэймс Марцін сказаў, што сям’я журналіста “ўзрушана і ўдзячна” Папе. Трэба дадаць, што забойства гэтага журналіста было выкладзена тэрарыстамі ў інтэрнэт.
   
      Канцлер Германіі Ангела Меркель прайшла частку Шляху св. Якуба ў паўночнай Іспаніі, дзе яна сустрэлася з прэм’ерам Іспаніі Марыяна Рахоем. Шлях св. Якуба з’яўляецца адным з самых папулярных паломніцкіх шляхоў у Еўропе.

    У Паўднёвым Судане закрылі каталіцкае радыё “Бахіта” пасля таго, як там падалі навіну аб канфлікце паміж сіламі ўрада і апазіцыяй. Хрысціян у гэтай краіне лічаць людзьмі “другога сорту”, нягледзячы на тое, што дзяржава запэўнівае ў свабодзе веравызнання.
   
      Паводле справаздачы ККБ Германіі толькі 10,8% католікаў гэтай краіны наведваюць св. Імшу ў нядзелю. У 1989 г. іх колькасць складала 22%. Таксама падаецца, што за апошні год 179 тыс. католікаў афіцыйна выйшлі з каталіцкага Касцёла. У Вялікабрытаніі ў апошні час назіраецца рост пакліканняў у каталіцкім Касцёле. Колькасць чалавек, якія паступаюць у духоўную семінарыю, узрасла ажно ў чатыры разы. У гэтым годзе іх больш за сто. Падаецца, што праца Касцёла ў гэтай краіне атрымлівае глыбокую і канструктыўную форму.
   
      У Злучаных Штатах у Паўночнай Караліне ёсць рэстаран, які прапануе арыгінальную скідку. Госць атрымае таннейшы на 15% пасілак, калі памоліцца перад ежай. Гаспадыня рэстарана пацвердзіла, што яна прапануе такую скідку ўжо каля чатырох гадоў. Але яна не робіць сабе рэкламы і не апавяшчае аб гэтым. Яна зрабіла гэта тады, калі заўважыла, як цудоўна некаторыя наведвальнікі могуць дзякаваць за атрыманыя дары.
   
      У Варшаве на плошчы Дамброўскага стаіць скрыня з шафкамі, дзе можна пакінуць рэчы для бяздомных. Яны пішуць на шафах, што ім патрэбна, і маюць ад іх ключы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.