ГРОДНА
Нядзеля,
06 кастрычніка
2024 года
 

20 ліпеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шматлікіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, поспехаў у душпастарскай працы, аптымізму, душэўнага супакою, добразычлівых людзей побач, а таксама нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людвiку Станiшэўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданнi. Няхай Бог бласлаўляе Ваш святарскi шлях, Мацi Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жацця, поспехаў у нястомнай працы, цярплівасці і моцы, каб весці людзей да Бога.
Вернікі з касц. св. Мiхала Арханёла з Гнезна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, здароўе не слабне, а людзі навокал адорваюць дабрынёй і радасцю. Няхай усемагутны Бог ахіне Вас сваімі бязмежнымі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік нястомна чуваюць над Вамі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
◊◊◊
Паважанай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай шчасце і супакой госцяць у Вашым доме, Пан Бог абараняе ад зла, хваробы і смутку, а Маці Божая падтрымлівае і адкрывае свае далоні Вашым марам і жаданням.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага. Няхай здзейсняцца ўсе Вашы мары і рэалізуецца кожны Ваш план. Няхай Пан Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік няспынна Вамі апекуюцца. Няхай Божая любоў заўсёды ўзрастае ў Вашым сэрцы і распаўсюджваецца на ўсіх людзей на Вашым жыццёвым шляху. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю ўдзячныя вернікі з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Субелю з нагоды 17-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Накіроўвайцеся за Панам з даверам і надзеяй, рабіце ўсё з запалам, цешцеся светам і людзьмі навокал, а Вашае сэрца няхай перапаўняе любоў, якой Вы падзеліцеся з тымі, хто яе патрабуе.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з касц. Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цеплынёй, радасцю, дабрынёй, любоўю і надзеяй, вера з кожным днём толькі ўзмацняецца, а ўсё, што было запланавана, здзяйсняецца з дапамогай Бога і добрых людзей. Няхай душпастарская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе падтрымкай у складаныя моманты.
Моладзь з Гродна і Мастоў, сем’і Крывіцкіх, Асноўчык, Пашэнка і Скліфасоўскіх з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, а таксама шмат Божых ласкаў і штодзённай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Нізкі паклон і ўдзячнасць за Вашу зычлівасць, чулае сэрца і клопат пра святыню і нас.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Роха
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Леон Ладыш! Ад усяго сэрца дзякуем Вам за 20 гадоў душпастарскай працы ў нашай парафіі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і людской добразычлівасці. Няхай добры Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, Пан Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна апекуецца Вамі.
З малітвай удзячныя вернікі з пар. Войстам
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі. Мы ўдзячны Богу за Ваша пакліканне да душпастарскай паслугі, а Вам – за дабрыню, чулае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні.
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем кожны дзень захапляцца жыццём, любоўю і сяброўствам, а таксама ўсміхацца ўсім навокал. Жывіце так, каб кожны чарговы дзень быў непаўторным, напаўняйце кожную хвіліну так, каб пазней успамінаць яе з радасцю. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прыхінае да свайго сэрца.
З хрысціянскім прывітаннем і на-дзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса, будзьце мудрым і святым. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку, што ў Яго імя нам прабачаеце, што раздаеце нам Яго Цела, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любові да свайго Сэрца. Няхай Ваша жыццё будзе згодным з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а аб астатнім Ён сам паклапоціцца.
З малітвай удзячныя парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру і ўсёй сям’і Марушэўскіх у сувязі з адыходам да дому Пана любімай Мамы перадаём словы шчырага жалю і спачування. Няхай Пан Бог адорыць Вас сілай, здароўем і цярплівасцю, каб вытрываць гэты боль.
Ружанцовае кола і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Марушэўскаму і ўсёй сям’і Марушэўскіх у сувязі са смерцю любімай Мамы перасылаем словы глыбокага жалю і спачування. Няхай Маці Божая вядзе яе ў неба.
Хросная з сям’ёй

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  87

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.