ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Марыя – узор веры і малітвы

З жыцця Касцёла

Падgallery такім дэвізам прайшлі ўрачыстасці у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Яны былі прысвечаны таксама падзяцы за кананізацыю Яна Паўла ІІ. На ўрачыстасці прыбылі сімвалы Сусветных дзён моладзі – крыж і ікона Маці Божай “Salus Populi Romani”, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі, а таксама рэліквіі св. Яна Паўла ІІ, якія захоўваюцца ў нарачанскім касцёле.
За два дні ўрачыстасцей Будслаў наведала каля 25 тысяч пілігрымаў. 4 ліпеня, у першы дзень урачыстасцей у будслаўскім санктуарыі, адбылася св. Імша для пілігрымаў, якія прыбылі ў Будслаў з розных дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
    У Эўхарыстыі прынялі ўдзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, шматлікае духавенства, кансэкраваныя асобы.
    Пілігрымаў з розных мясцін Беларусі прывітаў на пачатку Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх падзякаваў усім, хто прыняў запрашэнне Касцёла і прыбыў у Будслаў.
    Арцыбіскуп адзначыў, што вернікі сабраліся на сёлетніх урачыстасцях у Будславе, каб дзякаваць за кананізацыю папы Яна Паўла II, які “моцна любіў Беларусь, адрадзіў структуры каталіцкага Касцёла ў ёй і вельмі хацеў сюды прыехаць, хоць і не змог”. “Мы ўпэўнены, што сёння ён сваім духам з намі!” – дадаў іерарх.
Звяртаючыся да біскупа Алега Буткевіча, Мітрапаліт папрасіў яго даць прысутнай моладзі падчас гэтай Імшы “духоўных вітамінаў”, у якіх яна мае патрэбу.
    Віцебскі ардынарый, звяртаючыся да ўсіх сабраных, прызнаўся, што для яго гэтая св. Імша – гістарычная падзея, бо ён ніколі не марыў стаяць пры гэтым алтары ў якасці біскупа. Іерарх таксама прывітаў усіх пілігрымаў, асабліва віцебскіх, разам з якімі ўжо 11 гадоў пракладвае сцежкі да будслаўскага санктуарыя.
    Біскуп сказаў у гаміліі, што “чарговы раз дарогай у Будслаў ішлі тыя, каго вяла сюды вера, тыя, хто гэтую веру шукае” – шматлікія пілігрымы з усёй краіны.
 Адпуставую св. Імшу з удзелам аб-па Клаўдыа Гуджэроці і б-па Валерыё Ладзэры ўзначаліў абп Тадэвуш Кандрусевіч   Святкаванне юбілейнага года 400-годдзя прысутнасці цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе завяршылася адпуставай св. Імшой 5 ліпеня. У ёй прынялі ўдзел Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці, госць са Швейцарыі біскуп дыяцэзіі Лугано Валерыё Ладзэры, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
    “Божы Провід у чарговы раз дазваляе нам адзначаць гэтае вялікае свята ў гэтым месцы, якое з’яўляецца крыніцай нашай духоўнасці”, – звярнуўся да прысутных Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр сардэчна прывітаў шматлікіх пілігрымаў, якія, “нягледзячы на стомленасць, горача маліліся Маці Божай у гэтыя дні”.
    Мітрапаліт адзначыў у гаміліі, што моцным акцэнтам юбілейнага года 400-годдзя прысутнасці абраза Божай Маці ў Будславе было асвячэнне мазаікі гэтага абраза, якое адбылося 27 чэрвеня ў Назарэце. Дзякуючы гэтаму, па словах іерарха, на Святой Зямлі “з’явіўся яшчэ адзін знак беларускай прысутнасці”.
    Кажучы пра Яна Паўла II, арцыбіскуп нагадаў, што гэты Папа “вельмі шмат учыніў для духоўнага адраджэння нашай Бацькаўшчыны”. Паколькі бягучы 2014 год з’яўляецца ў межах падрыхтоўкі да юбілею Годам малітвы, дэвіз сёлетніх урачыстасцей у Будславе – “Марыя – узор малітвы”. “Марыя з’яўляецца ўзорам малітвы, што асабліва важна ў наш час, калі ў мітусні сучаснага свету і панаванні секулярных тэндэнцый чалавек губляе пачуццё неабходнасці малітвы і моліцца ўсё радзей”, – падкрэсліў іерарх.
    Са словам да прысутных звярнуўся госць будслаўскіх урачыстасцей біскуп Лугано Валерыё Ладзэры. “Гэтыя дні ў Будславе далі мне велізарны досвед, каб убачыць гэты народ, які горача моліцца”, – прызнаўся іерарх. Біскуп дадаў, што спадзяецца забраць з сабой у сваю дыяцэзію гэтую малітву і запал беларускіх вернікаў.
    На заканчэнне ўрачыс-тасцей вернікі атрымалі блас-лаўленне рэліквіямі св. Яна Паўла II. Затым удзельнікі св. Імшы мелі магчымасць ушанаваць рэліквіі індывідуальна.
   
    Будслаў-постскрыптум
    Сёлета пакланіцца Маці Божай Будслаўскай пешкі прыйшло 2623 пілігрымаў. Акрамя таго, у Будслаў прыехалі дзве веласіпедныя пілігрымкі: з пілігрымкай з Мінска па традыцыі прыбыў аматар веласіпедных падарожжаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзельнічаў і ў выездзе пілігрымаў са сталіцы. Прыбылі таксама пілігрымы на веласіпедах з Віцебска. Традыцыйна Будслаў наведала пілігрымка байкераў з Польшчы. Акрамя гэтага, пілігрымка з 8 асоб была зладжана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Лёзна.
    У сёлетніх пілігрымках самаму маленькаму пілігрыму толькі 2 месяцы – гэта Мацвей Шаршунс з Ракава.
    Вельмі важнай і знакавай падзеяй для сёлетніх урачыстасцей у Будславе было ўнясенне крыжа і іконы Сусветных дзён моладзі, якое здзейснілі ўдзельнікі пілігрымкі “Мінск-Будслаў”. Яны неслі сімвалы СДМ ад апошняга месца свайго начлегу – Даўгінава.
    У гэтым годзе іерархі былі разам са сваёй паствай, бо, напрыклад, з пілігрымкай з Віцебска ішоў самы малады біскуп Алег Буткевіч. З Маладзечна з пілігрымамі ішоў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці.
    Прысутнасць біскупаў у пілігрымках – прыклад і доказ таго, што побач з вернікамі пастыры, якія жадаюць быць побач з народам і ў радасныя хвіліны ўрачыстасцей, і ў хвіліны выпрабаванняў і цяжкасцей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.