ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка
2024 года
 

Апостальства маладых людзей

Слова рэдактара

 Перажываючы хвіліны пілі­грымкі да Марыі ў Тракелі, я ўбачыў багаты скарб веры нашых маладых людзей. На працягу некалькіх дзён моладзь, якая ўдзельнічала ў пілігрымцы, малілася, размаўляла паміж сабой, весялілася і спявала. Маладыя людзі рызыкнулі: яны вырваліся з сеткі інтэрнэту і зручнага жыцця, каб усе свае цяжкасці і старанні прысвяціць Маці Божай.
    Найбольшае ўражанне на мяне аказалі хвіліны, калі пілігрымку наведалі духоўныя сімвалы Сусветных дзён моладзі. Наша моладзь, адаруючы крыж і ікону Маці Божай, плакала і шмат малілася. На тварах маладых людзей, якія падыходзілі да крыжа, каб ушанаваць яго пацалункам, я бачыў слёзы. Тады я падумаў аб тым, якую будучыню мае Касцёл у Беларусі. Моладзь, якая прытулілася да Маці, мае будучыню. Маё разважанне будзе на тэму маладых людзей, якія з’яўляюцца будучыняй Касцёла. На працягу гэтых некалькіх дзён яны сталі апосталамі.
    Быць апосталам – заданне для кожнага вучня. Апостальства – гэта не толькі навучанне, гэта, перш за ўсё, сведчанне цэлага жыцця. Усе ахрышчаныя пакліканы даваць сведчанне сваёй веры. Пілігрымка стала невялікім фрагментам жыцця гэтых маладых людзей. Гэта было сведчанне жывой веры, непахіснай надзеі і прыгожай любові. Кожны чалавек мае ўсё, каб дзяліцца такім сведчаннем з іншымі. Пілігрымы выкарысталі гэтую магчымасць супольнага апостальства.
Сёння, па меры развіцця Касцёла, апостальства трэба разумець шырэй: апосталамі з’яўляюцца не толькі біскупы – першыя пакліканыя да апостальства – але, перш-наперш, свецкія людзі, у тым ліку моладзь, якая павінна выканаць ролю, у якой яе ніхто не заменіць. Варта таксама звярнуць увагу на тое, якім чынам маладыя людзі разумеюць справу апостальства. Гэта пашырэнне літургічных праўд і ўсяго, што набліжае да Бога. Калі бацькі і Касцёл зробяць усё, каб сярод маладога пакалення было як мага менш рэлігійнай неадукаванасці і страху высмейвання, апостальства стане місіяй многіх маладых людзей. Бясспрэчна, спецыфічнай тэрыторыяй для іх будуць месцы, дзе яны праводзяць час разам з сябрамі, равеснікамі, там, куды Касцёл праз духоўных асоб не заўсёды мае доступ. У апостальстве варта таксама звярнуць увагу на патрэбы чалавека. Не дастаткова добра бачыць і чуць Бога, трэба таксама бачыць і чуць іншага чалавека, тым больш, што маладыя маладых лепш разумеюць.
    Маладое пакаленне католікаў Беларусі выхоўваецца ў вернасці Хрысту і Касцёлу. Гэта будучыня нашага Касцёла, за якую нам не сорамна. Калі глядзіш на маладое пакаленне, якое збіраецца ў нашых касцёлах, хочацца ўжо сёння сказаць, што гэта можа быць “матор” развіцця Касцёла ў Беларусі. Варта ўсё больш маладых людзей прыцягваць у жыццё Касцёла, што не з’яўляецца лёгкім заданнем для душпастараў. У супольным выхаванні трэба прыняць удзел і бацькам. Гэта яны павінны, уводзячы сваіх дзяцей у супольнасць Касцёла, зрабіць усё, каб яны там засталіся. Кожнае дзіця, выхаванае Касцёлам, становіцца апосталам.
    Аддайце сваіх дзяцей і моладзь Хрысту – і апостальства будзе ўпісана на старонкі жыцця веруючага чалавека.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  88

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.