ГРОДНА
Аўторак,
26 верасня 2023 года |
Ці добра ты ведаеш Біблію?

2. Габрэй з Александрыі. У Новым Запавеце характарызуецца як “муж красамоўны і дасведчаны ў Пісаннях”, які адважна прапаведаваў у сінагогах. Вучні гэтага чалавека сталі звацца яго імем, што выклікала крытыку з боку апостала Паўла. (Адказ: Дз 18, 24–28; 1 Кар 1, 11–12; 3, 4–6).
3. “Бог стварае” – так перакладаецца яго імя з габрэйскай мовы. Ён быў дарадчыкам цара Давіда і камандаваў яго целаахоўнікамі. Разам са святаром Садокам і прарокам Натанам асвяціў цара Саламона, які прызначыў яго галоўнакамандуючым войска. (Адказ: 2 Сам 8, 18; 23, 20–23; 1 Вал 1, 32–38; 2, 34–35).
4. Апосталы далі яму імя, якое перакладаецца як “сын суцяшэння”. Гэта цалкам адпавядала яго пакліканню: ён стаў адным з першых місіянераў. Ён валодаў зямлёй на Кіпры. Прадаўшы яе, ён прынёс увесь здабытак Апосталам. (Адказ: Дз 4, 36–37; 11, 19–24).
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 97 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.