ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
Як Касцёл ставіцца да гіпнозу?
Спачатку важная інфармацыя на тэму дадзенай з’явы. Чалавек можа падпасці пад гіпноз нават супраць сваёй волі і сумлення. Паводле статыстыкі, 10% людзей не ўпадаюць у гіпнатычны транс, 40% паддаюцца лёгкаму гіпнатычнаму трансу, 25% уваходзяць у сярэдні гіпнатычны транс, 25% – у глыбокі. Паўсюдная думка, што чалавек з моцнай мараллю і добрым сумленнем не паддаецца гіпнозу, абуджае сумненні. Калі такі чалавек можа паддацца гіпнозу, тады наступствы цяжка падлічыць. Падатлівы ўнушэню чалавек можа выканаць любы загад. З гіпнозам звязаны таксама галюцынацыі, існуе рэгрэсія жыцця, можна выклікаць глыбока падаўленыя ўспаміны, напрыклад, загіпнатызаванага чалавека ўвесці ў стан немаўляці. Чалавек можа ўпадаць у гіпноз нават першапачаткова прытвараючыся, што паддаецца гіпнацізёру, а пазней гэтае прытворства бязвольна пераходзіць у давер, і такі чалавек упадае ў гіпнатычны сон. Прычынай такога сну могуць быць працэсы, якія адбываюцца ў мозгу. Пры гіпнозе мы маем справу з вылучэннем шэрага рэчыва, так як гэта адбываецца падчас натуральнага працэсу засынання. Сёння, на жаль, назіраецца своеасаблівая мода на гіпноз. Вельмі часта яго выкарыстоўваюць нават урачы. †
Святое Пісанне адназначна гаворыць аб спірытычных практыках: “Не павінен быць у цябе той, хто б правёў праз агонь свайго сына ці дачку, займаўся варажбой, заклёнамі, прадказаннямі і чарамі; ніхто, хто б заклінаў, пытаў духаў і прывідаў, звяртаўся да памерлых. Бо агідны Богу кожны, хто робіць гэта” (Дрг 18, 10–12).
Касцёл не ўжывае гіпноз як сродак аздараўлення ран з мінулага, ён выкарыстоўвае іншыя метады. Катэхізіс таксама прыгадвае: “Карыстанне гараскопамі, астралогіяй, хірамантыяй, тлумачэнне прадказанняў і варажбы, з’явы празорлівасці, зварот да медыумаў з’яўляюцца праяўленнямі жадання панавання над часам, гісторыяй і, урэшце рэшт, над людзьмі, а адначасова жаданнем з’яднання ў сабе таемных сіл. Гэтыя практыкі спрэчныя з пашанай, (...) якая належыць толькі Богу” (ККК 2116).
Стаўленне каталіцкага Касцёла да гіпнозу застаецца адкрытым, паколькі ў даследаванні гэтай з’явы бяруцца пад увагу навуковыя крытэрыі. Аднак Касцёл засцерагае, што, падобна як у выпадку іншых слаба даследаваных з’яў, звязаных з псіхікай, справа можа дайсці да шматлікіх злоўжыванняў. Гаворка ідзе асабліва аб інтэрпрэтацыі гіпнозу ў духу “New Age”, звязваючы яго з псеўданавукамі, спірытызмам, халістычнай медыцынай, індуізмам, рэінкарнацыяй, астральнай камунікацыяй, акультызмам, парапсіхалогіяй і да т.п.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.