ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

З каталіцкага друку (73)

Прэса

У В’етнаме бард рэвалюцыі прыняў хрост
   Бард в’етнамскай рэвалюцыі стаў католікам. “Напрыканцы майго жыцця я атрымаў вялікую радасць”, – напісаў 87-гадовы То Хай у дзень свайго хросту.
   
    Ва ўзросце 18 год ён запісаўся ў камуністычную партыю і з’яў­ляўся адным з першых рэва­люцыянераў. У выніку ён стаў галоўным кампазітарам і пісьменнікам камуністычнага рэжыму, не быў абдзелены ні гонарам, ні славай з боку ўлады. Усвядоміўшы пасля некаторага часу злачынства камунізму, не меў адвагі, каб развітацца з партыяй, і надалей працягваў быць рэжымным творцам, каб такім чынам зарабляць на жыццё. Вызваліўся ад гэтага толькі ў 1986 г., калі пайшоў на пенсію. 28 мая То Хай ахрысціўся ў касцёле рэдэмптарыстаў у Хашыміне і прыняў імя Францішак.

Ісламісты забілі каля 100 чалавек
   Чарговая крывавая нядзеля адбылася ў Нігерыі. Ісламскія фундаменталісты здзейснілі серыю пакушэнняў на хрысціянскія касцёлы, у якіх праходзілі набажэнствы. З усё яшчэ фрагментарных звестак вынікае, што забіта было як мінімум 100 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці.
   
   Сведкі нядзельных нападаў сцвярджаюць, што тэрарысты ўкідвалі ў касцёлы гранаты, а людзей, якія ўцякалі, абстрэльвалі з аўтаматаў. Тры будынкі, у якіх збіраліся вернікі, былі спалены. Спалілі таксама дамы хрысціян. Людзі напалоханы. Яны пачынаюць арганізоўваць аддзелы самаабароны. Па ініцыятыве нігерыйскага епіскапата ва ўсёй краіне распачынаецца шасцімесячная малітва аб супакоі і еднасці.
У Беларусі пачалася
перэгрынацыя сімвалаў
Сусветных дзён моладзі

   Вечарам 28 чэрвеня ў свята Маці Божай Берасцейскай моладзь Пінскай дыяцэзіі пераняла ад польскай моладзі крыж і абраз Маці Божай – сімвалы Сусветных дзён моладзі.
   
    Група маладых брэсцкіх вернікаў у нацыяльнальных кас­цюмах на руках унеслa на тэры­торыю Беларусі велічны крыж і абраз. Вельмі сімвалічна, што перадача гэтых знакаў прыпала на Брэст менавіта ў дзень ушанавання цудатворнага старадаўняга абраза Маці Божай Берасцейскай. Пасля ўрачыстага ўнясення сімвалаў СДМ распачалося ўсяночнае чуванне маладых вернікаў. Апоўначы адбылася св. Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка. Малітоўнае чуванне скончылася на світанні, калі памятны крыж і абраз вырушылі ў далейшы шлях па Беларусі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.