ГРОДНА
Панядзелак,
06 лютага
2023 года
 

Першы агульнабеларускі дзень еднасці салезіянскай сям’і прайшоў у Смаргоні

З жыцця Касцёла

Хто з нас не чуў і не ведае, што хрысціяне павінны жыць у еднасці, супрацоўнічаць і падтрымліваць адзін аднаго асабліва ў цярпеннях?” – гэтыя словы скіраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, вікарый і эканом Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” падчас казання на ўрачыстай святой Імшы, якой распачалі першае ў Беларусі святкаванне Дня еднасці салезіянскай сям’і.
    Пачынаючы з часоў кс. Боско ажно да сённяшняга дня, свята еднасці салезіянскай сям’і адзначаецца ў дзень нараджэння альбо Святары, прысутныя на Дні еднасці салезіянскай сям’і імянін настаяцеля і духоўнага айца пэўнага рэгіёна. Таму ў Беларусі гэты дзень святкаваўся 21 чэрвеня, у Дзень нараджэння рэгіянальнага настаяцеля Місіі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. “Дзень яго нараджэння – гэта знак Божай ласкі для нас, ласкі еднасці, ласкі супольнай малітвы, ласкі супольнага перажывання радасці”, – адзначыў кс. Аляксандр.
Святкаванне распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Вакол алтара сабраліся ўсе, каму блізкі салезіянскі дух: ксяндзы-салезіяне, сёстры-салезіянкі, салезіяне-супрацоўнікі, дзеці і моладзь. Падчас гаміліі кс. Аляксандр Яшэўскі SDB звярнуў увагу на словы апостала Паўла: “Вядзіце жыццё, годнае Евангелля Хрыстовага!”. Бо толькі тады еднасць і супрацоўніцтва сярод нас стануць магчымымі, калі яны нараджаюцца ад Духа Святога і калі мы сапраўды навернемся да Бога і будзем весці жыццё, годнае дзяцей Божых”.
    Еднасць праяўляецца не толькі ў супольнай малітве, але і ў супольным святкаванні. Таму другая частка свята была прысвечана спевам, танцам, сцэнкам, якія падрыхтавалі розныя групы з Мінска, Бараўлянаў, Смаргоні, Дзятлава, Варнянаў і Жупранаў. Свята скончылася супольнай малітвай, пасля якой кс. Віктар Гайдукевіч SDB звярнуўся да сабраных з прамовай: “Сёння мы святкуем урачыстасць нашай адзінай і, як я бачу, вялікай салезіянскай сям’і. Мы прыехалі з розных куткоў Беларусі, дзякуючы нашаму духоўнаму айцу і настаўніку св. Яну Боско. Менавіта ён яднае ўсіх нас у клопаце пра нашу будучыню – дзецяй і моладзь. У клопаце пра іх выхаванне, збаўленне іх душ, асабліва ў сучасным свеце.
    Сёння ўся наша надзея, на-дзея ўсяго Касцёла ўскладваецца на моладзь. Гледзячы на сучаснае пакаленне, можа здавацца, што яно страчанае. Але, як казаў кс. Боско, няма дрэннай моладзі. Ён, займаючы пазіцыю сябра, станавіўся айцом, настаўнікам і духоўным кіраўніком: а гэта значыць незаменным ва ўсім сэнсе гэтага слова чалавекам для моладзі таго часу, моцна веруючы ў дабро ў кожным з іх”.
    Звяртаючыся да моладзі, прысутнай на свяце еднасці салезіянскай сям’і, кс. Віктар адзначыў: “Дарагая моладзь. Кожнага з вас, кожнага з нас Бог любіць невымоўнай любоўю, і кожны з нас выбраны Хрыстом да рэалізацыі свайго паклікання. Ён адорвае нас патрэбнымі ласкамі і талентамі. Кс. Боско казаў, што Бог любіць маладых людзей таму, што яны маладыя і маюць час, каб рабіць шмат дабра, любіць моладзь, бо яна знаходзіцца ва ўзросце простасці і несапсаванасці злым духам. Таму, дарагая моладзь, паверце і вы ў саміх сябе, знаходзьце ў сабе тую крышынку дабра ад Бога, развівайце яе ў сабе і дзяліцеся з іншымі, не расчароўвайцеся і не паддавайцеся жыццёвым цяжкасцям, выкарыстоўвайце дадзены вам Богам час для чынення дабра і з усмешкай на твары ідзіце шляхам святасці. Вось такім няхай будзе наш адказ на любоў Бога праз заступніцства кс. Боско”.
    А прамаўляючы да членаў салезіянскай сям’і, сказаў: “Мы як сям’я кс. Боско пакліканы да супрацоўніцтва ў Касцёле і грамадстве. Мы павінны быць адвакатамі маладых людзей, дзейнічаць, як закваска – заўсёды шукаць магчымасці, каб выступаць у абарону маладога чалавека і яго інтарэсаў. Штодзённае сведчанне кожнага з нас павінна быць знакам нашага адзінства і вернасці нашаму заснавальніку і яго харызме”.
    Пасля прамовы і бласлаўлення адбыўся супольны абед на падворку салезіянскага араторыя імя св. Яна Боско.
    Уся салезіянская сям’я жадае кс. Віктару Божых ласкаў не толькі на сённяшні Дзень нараджэння, але і на ўсе гады жыцця, а ўсім салезіянам – еднасці ў здзяйсненні супольнай місіі – жыць згодна з Евангеллем Хрыстовым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  329

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.