ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (73)
Папа Францішак
“Пан паслаў анёла свайго і ўратаваў мяне ад рукі Ірада” (Дз 12, 11). На пачатку паслугі Пятра ў хрысціянскай супольнасці Ерузалема ўсё яшчэ панаваў вялікі страх з-за пераследу Ірада адносна некаторых членаў Касцёла. Спачатку быў забіты Якуб, а затым зняволілі самога Пятра, каб задаволіць люд. Калі яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў вязніцы, ён пачуў голас анёла, які сказаў: “Уставай хутчэй!.. Падперажыся і завяжы свае сандалі!.. Адзень плашч свой і ідзі за мною!” (Дз 12, 7–8). Ланцугі зваліліся, а брамы вязніцы самі адчыніліся. Пётр зразумеў, што Пан “уратаваў яго з рукі Ірада”; зразумеў, што Бог вызваліў яго ад страху і аковаў. Так, Пан вызваляе нас ад усякага страху і ад усякіх аковаў, каб мы на самой справе маглі быць вольнымі.
Сведчанне апостала Пятра прыгадвае нам, што нашым сапраўдным прытулкам з’яўляецца давер да Бога: ён адкідвае ўсялякі страх і робіць нас вольнымі ад усякага зняволення і ўсіх спакус свету.
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла †

Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
Мы не можам больш сцвярджаць, што нас пераследуюць і мы вымушаны хавацца, жывучы нашай верай. Мы не можам нашым жыццём запярэчыць таму Хрысту, якога мы неслі ў працэсіі. Усе чакаюць ад нас усмешкі Хрыста, чакаюць ад нас жэста Хрыстовай любові – нават вельмі сціплага і простага. “Жыццё вернікаў павінна быць прыгожым, у гармоніі з Эўхарыстыяй, якую яны нясуць, а перад абліччам цяжкасцей свету і іх уласных слабасцей з дапамогай да іх прыходзіць Дух Святы. Гэта Божы подых, які ўваходзіць унутр нас і дазваляе адчуваць сябе жывымі.
Фрагмент гаміліі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.