ГРОДНА
Нядзеля,
08 верасня 2024 года |
XIV Нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
У той час, адказваючы, Езус сказаў: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі”.†
Мц 11, 25–30
Веліч ціхіх і пакорных
У дадзеным фрагменце Евангелля вельмі выразна паказаны Езус як пасярэднік паміж Богам і людзьмі. У першых словах Езус аддае пашану Богу: “Праслаўляю Цябе, Ойча...”, каб адразу ж пасля гэтага звярнуцца да людзей, заахвочваючы іх пайсці па Яго слядах: “Прыйдзіце да Мяне ўсе...”. Вучні лічылі Яго сваім Настаўнікам. Слухачы з натоўпу думалі, што Ён – Ян Хрысціцель, які ўваскрос з памерлых, або адзін з прарокаў са Старога Запавету. Сам Ён атаясамліваў сябе з цішынёй і пакорнасцю. Менавіта гэтыя рысы адкрываюць шлях пазнання Бога. І сапраўды, фундаментальным паняццем з’яўляецца “прастак” як процілегласць “мудрых і разумных”. Выбар і прывілеяванае становішча пакорных і простых з’яўляецца, магчыма, безапеляцыйным рашэннем Нябеснага Айца, але так Яму было “даспадобы”. Мудрасць гэтага свету і халодны разлік разумных не дапамогуць наблізіцца да Бога. На дарозе да Яго абавязкова патрэбна пакорнасць і трохі “шаленства”. Узамен мы атрымліваем упэўненасць, што Пасярэднік паміж намі не пакіне нас у адзіноце: Яго ярмо не будзе занадта цяжкім, бо Ён будзе дзяліць яго з намі. З пакорнасцю і цішынёй, як Ён зрабіў гэта, падымаючы ў час мукі нашыя грахі і слабасці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 115 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.