ГРОДНА
Нядзеля,
18 мая 2025 года |
З каталіцкага друку (72)

Ажно да поўначы былі адкрыты 42 святыні сталіцы Латвіі, якія належаць усім хрысціянскім канфесіям.
У такім шматканфесійным горадзе, як Рыга, гэтая ініцыятыва, арганізаваная па прыкладзе падобных, якія ўжо на працягу многіх гадоў арганізуюцца ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы, мае экуменічны характар. Падчас ночы касцёлаў адбываліся вячэрнія набажэнствы, экскурсіі па святынях, мастацкія і культурныя падзеі ў касцёлах, такія як канцэрты ці выступленні тэатральных акцёраў. †

Акцыю распачалі польскія духоўнікі. Гэта добрая нагода, каб прыгадаць або перадаць карыстальнікам сацыяльных СМІ праўду аб святой Імшы.
“Ва ўрачыстасць Божага Цела католікі цэлебруюць Эўхарыстыю на плошчах і выходзяць на вуліцу з Найсвяцейшым Сакрамантам, – падкрэслівае адзін з ініцыятараў акцыі кс. Пётр Студніцкі з Кракаўскай архідыяцэзіі, сёння аспірант у Рыме. – Мы верым, што праз супольнае “цвырканне” можна дапамагчы карыстальнікам Твітэра лепш пазнаць і больш зразумець таямніцу св. Імшы.
Група “@duchowni” запрасіла каля 100 польскіх біскупаў, ксяндзоў, дыяканаў, манаскіх айцоў і братоў, клерыкаў, якія маюць сваю пошту на Твітэры, прыняць удзел у акцыі “Божае Цела”. Кожны з іх будзе штодзённа змяшчаць на сваім акаунце паведамленні на тэму асобных элементаў св. Імшы паводле ўстаноўленай загадзя паслядоўнасці.

Ініцыятыва была прынята для таго, каб звярнуць увагу грамадства на рост сексуальнай эксплуатацыі, гандлю людзьмі і іншых форм сучаснага зняволення ў цені Чэмпіянату свету па футболе.
Кампанія “Гуляй на карысць жыцця” ахапіла ўсе 12 гарадоў Бразіліі, дзе будуць адбывацца футбольныя матчы. Марш у сталіцы павінен быў звярнуць увагу ўсёй Бразіліі, каб яна заўважыла балючую і прыніжальную практыку гандлю людзьмі ў розных формах гэтай злачыннай, неэтычнай працэдуры. Падчас маршу ўдзельнікі ўшанавалі памяць тысяч жанчын, мужчын, дзяцей і маладзёнаў, якія памерлі ці зніклі без вестак як ахвяры гандлю людзьмі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 228 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.