ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Харызматычныя рэкалекцыі ў Росі і Лідзе


Як падкрэсліў сам кс. Башабора, гэта не ён аздараўляе чалавека, гэта робіць Уваскрослы Бог. Каб чалавек мог атрымаць духоўнае ці фізічнае аздараўленне, на думку рэкалекцыяніста, умовай з’яўляецца вера, адкрыццё на Божую дзейнасць і размяшчэнне Бога на першым месцы ў сваім жыцці.
Ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, 8 чэрвеня, на завяршэнне рэкалекцый у Росі, Гродзенскі ардынарый блаславіў шматлікіх удзельнікаў.Іерарх, памятаючы пра сваіх вернікаў, вяртаючыся з Ваўкавыска, дзе ўдзяліў сакрамант канфірмацыі, наведаў Рось. Звяртаючыся да прысутных, ён заахвоціў маліцца ў інтэнцыях Святога Айца аб супакоі, таму што ў тыя хвіліны праходзіла гістарычная сустрэча лідараў Палестыны і Ізраіля ў Ватыкане. Затым архіпастыр памаліўся аб супакоі ва ўсім свеце малітвай “Ойча наш” і “Вітай Марыя”.
Біскуп Аляксандр шчыра падзякаваў кс. Джону Башабору, які на працягу двух дзён карміў Божым словам і духоўна ўзмацняў беларускіх вернікаў.†
8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, кс. Джон Башабора наведаў таксама Ліду, куды яго запрасіў пробашч парафіі Святой Сям’і кс. Юзаф Ханьчыц.
Перад лідскім касцёлам сабралася каля 12 тысяч чалавек. Малітоўная сустрэча пачалася гімнам да Святога Духа “Veni Creator” і супольным Ружанцам, затым парафіяльны хор руху “Gloriоsa Trinita” праслаўляў Бога спевам. У св. Імшы прыняло ўдзел больш за 30 святароў. У гаміліі кс. Джон распавёў аб Святым Духу і Яго моцы, з якой Ён спасылае свае дары на ўдзельнікаў урачыстасці Пяцідзясятніцы, што сабраліся на падворку касцёла Святой Сям’і.Святар выказаў удзячнасць уладам за магчымасць наведаць Беларусь. Госць з Уганды распавёў аб прычынах духоўных і фізічных хвароб, якія, па яго словах, паходзяць ад недахопу прабачэння сваім бліжнім, заклікаў вернікаў заўважыць адзін аднаго, пазнаёміцца, назваць сваіх суседзяў “брат”, “сястра”, сказаць ім, што Езус любіць іх такімі, якія яны ёсць.
Малітоўная сустрэча завяршылася заклікам аб спасланні Святога Духа на прысутных і індывідуальным бласлаўленнем Найсвяцейшым Сакрамантам.
Кс. Юрый Гурскі распавёў, што падчас Эўхарыстыі і адарацыі было шмат фізічных і духоўных аздараўленняў: напрыклад, паралізаваны мужчына пачаў хадзіць, хворая на рассеяны склероз жанчына адчула сілу і без дапамогі маці ўстала на ногі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.