ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

Варта ведаць (28)

Варта ведаць

 У Францыі пракуратура патрабуе ад 70-гадовага кс. Жэрара Рыффара з Сэнт-Эцьен, які даў прытулак бяздомным у памяшканні, што належаць парафіі, штраф у памеры 12 тысяч еўра. На працягу чатырох гадоў святар кіруе таварыствам “Anticyclone”, якое займаецца дапамогай бяздомным людзям. Яго абвінавачваюць таксама ў тым, што такім чынам ён падтрымлівае нелегальную міграцыю. Кс. Жэрар, у сваю чаргу, гаворыць, што, паколькі дзяржава не выконвае абавязку забеспячэння даху над галавой асобам, якія шукаюць прытулку, гэта будзе рабіць ён. Прысуд па гэтай справе павінен быць вынесены 10 верасня.
   
     У Аргенціне, правінцыя Санцьяга-дэль-Эстэра, усё больш развіваецца і становіцца папулярным культ умбанда, звязаны з рытуаламі на могілках, у пакінутых дамах. Пасля гэтых рытуалаў заўсёды застаюцца розныя прадметы і ахвяры са звяроў. Культ з’явіўся ў Бразіліі ў XIX–XX стст. Яго асновай з’яўляецца магія і спірытызм, а таксама рэлігійныя традыцыі нявольнікаў, вывезеных з Гвінеі і Нігерыі. Мясцовыя католікі лічаць гэты культ ушанаваннем д’ябла.

    •   У Гомелі, Пінская дыяцэзія, з’явіўся першы тралейбус з рэкламай на тэму абароны жыцця, які будзе ездзіць па вуліцах горада. З такой прапановай выйшлі члены таварыства “Абарона немаўлят”, да якой належаць хрысціяне розных канфесій. Тралейбус будзе курсіраваць па вуліцах горада на працягу года, а можа і больш. Плануецца, што ў будучым гэты тралейбус можа быць тэматычным, унутры яго будзе размешчана шмат інфармацыі наконт аборта і яго наступстваў.
   
      Паводле апошніх статыстычных даных, ва ўсім свеце 842 мільёны чалавек пакутуюць ад недахопу харчавання. Кожны год 7 мільёнаў дзяцей паміраюць ад голаду, а амаль 100 мільёнаў дзяцей недаядаюць. Гэтыя даныя былі прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Арганізацыяй аб’яднаных нацый па справах харчавання і сельскай гаспадаркі ФАО, сядзіба якой размешчана ў Рыме.
   
      У Паўднёвай Карэі працягваецца падрыхтоўка да візіту папы Францішка. Хоць праграма яшчэ канчаткова не вызначана, ужо вядома, напрыклад, што Папа ўзвядзе ў лік Бласлаўлёных 124 карэйскіх мучаніка з XVIII і XIX стагоддзяў. Святы Айцец таксама сустрэнецца з непаўнаспраўнымі і бяздомнымі людзьмі. Але галоўным матывам папскага падарожжа будзе ўдзел у Азіяцкіх днях моладзі.

Wiara.pl; Ватыканскае радыё; katolik.ru; catholicnews.by; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  313

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.