ГРОДНА
Серада,
18 верасня 2024 года |
Касцёл у Шылавічах адзначыў 100-годдзе
Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 8 чэрвеня, у Шылавічах святкавалася 100-годдзе парафіяльнага касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Гродзенскі ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Падчас яе каля 200 вернікаў, большасць з якіх складала моладзь, атрымалі сакрамант канфірмацыі.
У свяце ўдзельнічалі прадстаўнікі манаскіх супольнасцей, якія служаць у Шылавічах: міхаліты з Марэк – Генеральны вікарый кс. Рышард Анджэеўскі і Генеральны эканом кс. Ежы Сасіньскі, а таксама Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці – дэлегацыя з васьмі сясцёр з Варшавы. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады з Ваўкавыска і Шылавічаў. Прыбыла таксама група італьянцаў з арганізацыі “Centro Misionario in Persiceto” з Балоніі, якая каля 20 гадоў падтрымлівае парафію ў Шылавічах. Падчас Імшы яны былі ўзнагароджаны медалём “Benemerenti” за асаблівы ўклад у развіццё міхаліцкай справы. †

У працэсіі з дарамі былі прынесены, сярод іншых, старыя малітоўнікі як сімвал перададзенай у спачыну веры, келіх, выраблены некалькі дзесяцігоддзяў таму, які адна парафіянка таемна захоўвала, і альбом, іліструючы жыццё святыні на працягу апошніх ста гадоў.
Пасля Эўхарыстыі на пляцоўцы каля касцёла адбыўся парафіяльны фэст, які працягваўся да позняга вечара. Спевы і танцы, дзіцячыя спектаклі, дзясяткі конкурсаў, латарэя... Прысутныя госці маглі таксама даведацца пра гісторыю парафіі, аглядаючы выставу з некалькіх соцень фотаздымкаў, размешчаных на дошках каля святыні. Парафія ў Шылавічах паўстала ў сярэдзіне ХVI ст. Цяперашні касцёл – неагатычную святыню з адной вежай – пачалі будаваць у 1907 г. дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча кс. Казіміра Станёніса на ахвяры парафіян. Будаўніцтва было завершана ў 1914 г. Касцёл мае ў аснове прамавугольны будынак з трансептам і пяцікутнай апсідай з вялікай, 55 метраў у вышыню, вежай-званіцай.
Падчас I Сусветнай вайны святыня была моцна пашкоджана. У 1927 г. скончылася яе рэстаўрацыя. Перад II Сусветнай вайной колькасць вернікаў парафіі складала больш за 5000 асоб. Пасляваенныя камуністычныя пераследаванні не абмінулі і гэтую парафію. У 1958 г. касцёл зачынілі, у святыні было размешчана збожжасховішча, затым склад цэменту і хімічных рэчываў, майстэрня па рамонту трактароў. Плябанія была знішчана, не захавалася і капліца на могілках. Знішчана была таксама агароджа касцёла разам з брамай. Святыню вярнулі парафіянам у 1989 г. і адразу распачалі рэстаўрацыю пад кіраўніцтвам пробашча кс. Мар’яна Хамені. У парафіі з 1992 г. служаць сёстры з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 105 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.