ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць святых Пятра і Паўла

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Калі прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай, запытаўся ў сваіх вучняў, кажучы: “Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?”. Яны ж сказалі: “Адны – Янам Хрысціцелем, другія ж – Іллёю, а іншыя – Ераміем ці адным з прарокаў”. Ён кажа ім: “А вы кім лічыце Мяне?”. Адказваючы, Сымон Пётр сказаў: “Ты – Хрыстос, Сын Бога Жывога”. Тады Езус сказаў яму ў адказ: “Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты – Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе”.

Мц 16, 13–19


Вера і паспяховасць сведчання
   Пётр і Павел – дзве непахісныя апоры Касцёла. Дзіўны выбар: Пётр ажно павінен быў заплакаць пасля таго, што зрабіў, а Павел, перш чым стаў Апосталам, старанна, як фарысей, пераследаваў Касцёл. Так стала, каб абодва яны ведалі, што гэта не ад іх ідзе моц і паспяховасць таго, што яны робяць. Гэта ўваскрослы Хрыстос выбраў іх і дзейнічаў праз іх. Яны жылі гэтай упэўненасцю, і яна прывяла іх да мучаніцтва, якое стала не паражэннем, а пацвярджэннем справядлівасці справы, якой яны верна служылі. “Ты – Хрыстос, Сын Бога жывога”, – прызнанне, якое сышло з нябёс і было прамоўлена Пятром, прывяло да таго, што Касцёл на працягу стагоддзяў можа выконваць даручаную яму місію. А Пётр – Скала – асаблівым чынам звязаны з Касцёлам назаўсёды. Сёння біскуп Рыма – наступнік св. Пятра – з’яўляецца Скалой для нас. Калі хтосьці сумняваецца ў яго ролі ў Касцёле, мы ведаем, што чагосьці яму не хапае для поўнага адзінства з Касцёлам, яго веры пагражаюць памылкі, а ў выніку – непаспяховасць. Праз заступніцтва святых Апосталаў мы просім Бога, каб настала адна аўчарня і адзін Пастыр.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.