ГРОДНА
Чацвер,
22 лютага
2024 года
 

XII Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім Апосталам: “Не бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце пры святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.
    У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах”.

Мц 10, 26–33


Прыняць навуку Езуса
   Пан Езус, патрабуючы ад сваіх вучняў даваць перад людзьмі яснае сведчанне аб Ім, абапіраўся на ўзаемнасць: паміраючы за нас на крыжы, Ён нікога не выключыў са сваёй ахвяры. Аб кожным з нас – нават аб самым зацятым грэшніку – Ён даў сведчанне Айцу, што ніхто Яму не абыякавы, што Ён за ўсіх гатовы пакутаваць і памерці. Падобнага ўспрыняцця Ён мае права чакаць ад усіх, хто захоча прыняць Яго навучанне як закон свайго жыцця і правіла паводзін. Вучні не да канца зразумелі гэтае патрабаванне. Пётр праявіў хвілінную слабасць ад страху і выракся свайго Настаўніка ў двары першасвятара. Не лепш было і з астатнімі Апосталамі. Але пасля свайго ўваскрасення Пан Езус прыйшоў не да кагосьці іншага, а менавіта да іх, каб уліць у іх сэрцы адвагу і перакананне, на чыім баку знаходзіцца праўда і канчатковая перамога. Каб яны ніколі не таргаваліся за праўду, не гандлявалі ёй з ворагам, не ішлі ні на якія кампрамісы з д’яблам. На іх адважнае сведчанне абапіраецца Касцёл.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  314

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.