ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Каб мне так хацелася, як мне не хочацца

Слова рэдактара

 Некаторыя часта любяць казаць: нудна на працы, нудна ва ўніверсітэце, у школе, нудна дома, а ў касцёле? Таксама можна пачуць, напрыклад: “сёння казанне ксяндза было нудным”, “мяне нудзіць, бо я нічога не разумею”, “нудная малітва”, “не хачу туды (у касцёл) хадзіць, бо там нудна” і да таго падобнае. Бог стаў нам нудны? Бог, хіба, ніколі не знудзіць, паколькі нашае людское сэрца “неспакойнае, пакуль не знойдзе спакой у Богу”. Як прыгадваюць псіхолагі, нам усім добра знаёма нуда. У гісторыі вядомы такія сітуацыі, калі людзі паміралі ад нуды. Праўду кажучы, гэта мы стараемся забіць яе, шукаючы сабе нейкі занятак.
    Дык адкуль бярэцца нуда ў Касцёле?
    Гэта не Касцёл нудны, гэта мы становімся нуднымі ў сучасную эпоху тэхнічнага прагрэсу. З-за камп’ютара мы ўсё манш размаўляем з людзьмі і з Богам, заўсёды маючы пры сабе мабільнік, мы ўжо не памятаем нумароў тэлефонаў нават самых блізкіх нам людзей, з-за рознага тыпу сучасных гаджэтаў мы ўжо не хочам нават браць у рукі кнігу, больш таго, чалавек дэградуе. Ён губляе зацікаўленасць да ўсяго і, што самае дрэннае, нават у сённяшнім свеце пачынае адчуваць безнадзейнасць.
Касцёл сёння стараецца зрабіць усё, каб вернік не адчуваў манатоннасці, не быў абцяжараны сваімі штодзённымі справамі, касцёл заахвочвае нас дзейнічаць па-іншаму. Напрыклад, ксяндзы падчас казанняў для дзяцей і моладзі выкарыстоўваюць ўсе артыстычныя здольнасці і тэхнікі, каб гэты малы і малады чалавек мог зразумець Божае слова. Пры парафіях арганізуюцца разнастайныя душпастарскія акцыі, пілігрымкі, сустрэчы і ўсё для таго, каб кожны мог як мага лепш перажыць сустрэчу з Богам і быць падрыхтаваным да яе. Захапляльныя духоўныя прапановы дапамагаюць нам забыцца пра штодзённасць, а перажыць незабыўныя хвіліны нашай духоўнай вандроўкі па зямлі.
    Растлумачыць можна ўсё, скажуць філосафы. Калі чалавек нудзіцца ў касцёле, то няма розніцы: працягваецца гэта доўга ці хутка заканчваецца, – гэта вынік яго жыцця без Бога. У тыя моманты, калі да нас дабіраецца лянота ці нуда, варта памаліцца кароткай малітвай, паўтараючы за св. Тамашам з Аквіна: “Пане Божа, дазволь, каб мне так хацелася, як мне не хочацца, бо д’ябальскі грэх ляноты, апатычнасці і ня-дбайнасці з’яўляецца крыніцай усяго зла, подласці і жыццёвых паражэнняў”.
    Святыя вучаць нас, што лянота ці нуда – падушка д’ябла, дастаткова прылегчы на яе, як д’ябал сам зацягне ў пекла. Як лёгка сёння зграшыць нядбайнасцю, але як складана затым вярнуцца да вялікай любові Бога. Сёння патрэбны людзі з дбайным і руплівым сэрцам, бо праца і малітва аддаюць пашану Богу, клапоцяцца аб збаўленні чалавецтва, а на зямлі ўтрымліваюць сем’і, грамадства і Касцёл.
    Асабліва ў перыяд канікул і водпускаў зрабі так, Пане Божа, каб мне больш хацелася малітвы, нядзельнай Эўхарыстыі і добрых учынкаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.