ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

8 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсяго самага найлепшага. Няхай св. Антоній штодзённа заступаецца за Вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай і дорыць супакой. Радасці, поспеху ў душпастарскай працы, цярплівасці і нязгаснага запалу ў працы абвяшчэння Евангелля
жадаюць з малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем усяго самага найлепшага. Няхай усемагутны Бог ахінае Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўляе кожны Ваш дзень. Святы Дух няхай асвячае Ваш святарскі шлях і адорвае сваімі дарамі. Найсвяцейшая Панна Марыя няхай апекуецца Вамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну на ніве Пана. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Новая Руда
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Францішку Галдысю ў сувязі з ад’ездам з Беларусі ад усяго сэрца дзякуем за ўсе гады працы ў нашай парафіі, за нястомны клопат аб хворых і адзінокіх, за гатоўнасць выслухаць кожнага, за мудрыя парады і павучанні, а таксама за самаахвярнасць, шчырую малітву і клопат аб збаўленні нашых душ. Плён Вашай працы да канца жыцця будзе для нас памятным знакам аб Вашай паслузе. Жадаем Вам моцнага здароўя і нястомных сіл на доўгія гады. Мы будзем маліцца аб тым, каб Вас заўсёды ахіналі сваёй апекай і дапамагалі ў цяжкія жыццёвыя моманты Бог Айцец, Дух Святы, Божы Сын і Яго Найсвяцейшая Маці. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне, моладзь і дзеці з Жамыслаўля і Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырай радасці, цярплівасці і нязгаснага запалу ў выкананні душпастарскай паслугі. Няхай неба над галавой заўсёды будзе ясным, а сэрца напаўняецца цеплынёй і надзеяй на самае лепшае. Шчасці Божа!
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 30-годдзя святарскай службы ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, штодзённай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Няхай усе нягоды Вас абмінаюць, а вера, надзея і любоў пуцяводнай зоркай ззяюць у Вашым жыцці і паказваюць найлепшы шлях да святасці.
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін складаем пажаданні шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай усе планы і намеры рэалізуюцца, здароўе заўсёды спрыяе, а побач будуць надзейныя сябры, гатовыя прыйсці на дапамогу. Шчасці Божа!
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Паўле Радзівілка з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў добрага здароўя, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай усё задуманае ажыццяўляецца з Божай дапамогай, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй апекай і мацярынскай любоўю, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач і суправаджае па жыццёвай дарозе.
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін 
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам III Ордэна св. Францішка Цэліне Лукоўскай і Чаславе Кшывіцкай з нагоды 85-годдзя, а таксама Леанардзе Ярмусік з нагоды 75-годдзя ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённай радасці і задавальнення ад кожнай пражытай хвіліны. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі. Шчасці Божа!
III Ордэн св. Францішка, Апостальства “Маргарытка”, Колы жывога Ружанца і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні добрага здароўя, шчасця, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, а таксама апекі Маці Божай і св. Антонія на кожны дзень.
III Ордэн св. Францішка з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 30-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Евангелля на зямлі, душэўнага супакою і штодзённай радасці. Няхай сам Пан Бог ганарыцца плёнам Вашай працы і ў знак удзячнасці ахінае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая няхай нястомна Вамі апекуецца і суправаджае па дарозе жыцця. Шчасці Божа!
Парафіяльная рада і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Божыя ласкі заўсёды Вас ахінаюць, дары Святога Духа прыносяць багаты плён у Вашай душпастарскай працы, а апека Маці Божай будзе надзейнай апорай на кожны дзень жыцця. Жадаем таксама моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, а таксама назгаснага запалу веры, любові і надзеі.
Сям’я Раманоўскіх і Носаль
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, радасці і задавальнення ад святарскай паслугі, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш св. Заступнік спадарожнічае Вам на шляху да святасці і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Малінавая, пар. Вішнева
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх святарскіх руках, заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая няхай ахінае Вас сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці ў душпастарскай працы і добразычлівых людзей навокал. Шчасці Божа!
Парафіяне з касц. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Антаніне з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай Чанстахоўскай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, а праца прыносіць радасць і задавальненне. Няхай Бог шчыра Вас за ўсё ўзнагароджвае.
З малітвай і павагай парафіяне з в. Моцевічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою і аптымізму. Жадаем мноства нагод для радасці. Няхай Ваша ўсмешка і адносіны да парафіян паспрыяюць таму, што вернікі з кожным днём будуць хацець станавіцца лепшымі. Ад усяго сэрца дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, якое дзякуючы Вам трапляе да кожнага, за добрае сэрца, зычлівасць і выхоўванне нашых дзяцей у духу веры і любові. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а св. Заступнік заўсёды дапамагае.
Удзячныя вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кузюку з нагоды надыходзячых Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, моцнага здароўя, нязломнай надзеі і нязгаснага запалу веры. Няхай Ваша сэрца заўсёды напаўняе радасць, побач будуць зычлівыя людзі і добрыя сябры, а святарскі шлях будзе асвечаны святлом Святога Духа. Упэўнена крочце дарогай да святасці, а дапамогай няхай Вам будуць Ваш св. Заступнік і Найсвяцейшая Маці!
Удзячныя вернікі з пар. св. Роха ў Грандзічах

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.