ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
З каталіцкага друку (71)
Маці Сперанца ад Езуса
прызнана бласлаўлёнай
Іспанская містычка, заснавальніца Супольнасці служак міласэрнай любові, была ўзведзена да хвалы алтара.
Падчас II Сусветнай вайны і адразу ж пасля яе заканчэння, калі ў Італіі панаваў паўсюдны голад, сястра Сперанца кіравала сталовымі для бедных. Асабліва блізкім для яе было пасланне Божай міласэрнасці, якой яна прысвяціла сваё жыццё. Гэта маці Сперанца падчас сустрэчы з кард. Каралем Вайтылам у 1964 г. падказала, як паскорыць распачацце беатыфікацыйнага працэсу сястры Фаустыны.
Міласэрную любоў у штодзённым жыцці маці Сперанца рэалізавала вельмі канкрэтна. Яна была вялікай містычкай. Незвычайным чынам змагалася з д’яблам. Да яе прыходзілі тыя, для каго Бог не існаваў, а выходзілі, навярнуўшыся. Яна валодала незвычайным дарам білакацыі. Дзякуючы яму яна неаднаразова сустракалася са св. айцом Піо. †

Звыш пяці кіламетраў дабрыні
Каля чвэрці мільёна злотых адзін за другім выкладзены ў некалькіх гарадах у Польшчы. 1-га чэрвеня адбыўся фінал першай агульнапольскай кампаніі “Кіламетры дабрыні”. Сабраныя сродкі будуць прызначаны на тэрапію непаўнаспраўных дзяцей.
Шэсць дабрачынных арганізацый з усёй Польшчы на працягу трох месяцаў праводзілі акцыю “Кіламетры дабрыні”. Фінал першага выпуску гэтай агульнапольскай кампаніі адбыўся ў Дзень дзіцяці. Арганізатары паставілі перад сабой мэту пабіць сусветны Рэкорд Гінэса ў выкладванні адна за другой манет наміналам у 1 злоты. У суме было сабрана звыш 222 тысяч злотых – больш за пяць кіламетраў. Рэкорд не ўдалося пабіць, але гэта толькі першы выпуск “Кіламетраў дабрыні” ў Польшчы. Арганізатары лічаць, што з кожным годам будзе ўсё лепш.
Біблія за 8 млн. даляраў
У Злучаных Штатах Амерыкі вядомы майстар каліграфіі Дональд Джэксан 13 гадоў ад рукі перапісваў Біблію.
У 1998 г. ён узяў перапісваць Святое Пісанне ва ўніверсітэце св. Яна, што знаходзіцца ў штаце Мінесота. У кнізе 1150 старонак, важыць яна каля 75 кг. Вышыня адкрытай кнігі – 0,6 метра, а шырыня – 0,9 метра. Усе 775000 слоў былі старанна выведзены ад рукі 130-гадовай тушшу з дапамогай гусінага, індычага і лебедзевага пяра.
Гэтая рукапісная Біблія каштавала для Абацтва св. Яна 8 мільёнаў даляраў.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.