ГРОДНА
Нядзеля,
09 лютага 2025 года |
На сімпозіуме ў межах святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні прагучалі даклады гасцей

Кажучы пра Смаргонь, іерарх адзначыў, што сёння “гэты горад вядомы з-за дзейнасці салезіян – з-за іх, калі так можна сказаць, духоўнай акадэміі, якая асаблівым чынам клапоціцца пра духоўнае выхаванне моладзі, каб яна была здольна захаваць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць, бараніць веру і сведчыць аб ёй у сучасным цырку секулярызму і бязвер’я”.
Першы пробашч адроджанай смаргонскай парафіі кс. Генрых Куляшэвіч SDB прадставіў даклад “Прыпынак «Смаргонь» даўжынёй у 13 гадоў”. Святар адзначыў, што дзень, калі смаргонскія католікі атрымалі парафію св. Міхала Арханёла, быў “днём вялікай перамогі Касцёла”. Святар распавёў пра доўгі час адраджэння, рэстаўрацыі смаргонскай святыні, пра некаторых яе вернікаў, пра радасці і цяжкасці, з якімі сутыкалася парафія ў гэтыя гады, а таксама пра самыя значныя і памятныя моманты.†

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч разважаў над тэмай: “Моладзь у жыцці Касцёла ў Беларусі”. Іерарх прадставіў агульны нарыс сітуацыі моладзі ў Беларусі, галоўных выклікаў, з якімі сустракаецца каталіцкі Касцёл у душпастарскай дзейнасці адносна гэтай групы вернікаў.
“Касцёл ніколі не павінен успрымаць моладзь як праблему, – адзначыў біскуп. – Трэба паклапаціцца аб тым, каб маладыя людзі, якія ўжо ёсць у супольнасці Касцёла, не былі звычайнымі «атрымальнікамі», «адрасатамі» душпастарскіх дзеянняў, але каб яны былі прапагандыстамі гэтых дзеянняў, таму ўсе душпастарскія ініцыятывы павінны рэалізавацца не столькі для іх, колькі разам з імі”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 325 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.