ГРОДНА
Субота,
03 снежня
2022 года
 

Варта ведаць (27)

Варта ведаць

 Паводле апошніх даследаванняў, ва ўсім свеце ўзрастае колькасць католікаў, святароў і семінарыстаў. З 2005 г. колькасць католікаў узрасла на 10,2% – да 1 229 мільёнаў вызнаўцаў. Католікі складаюць 17,5% насельніцтва свету. За кошт Азіі і Афрыкі ўзрастае таксама колькасць святароў. На жаль, у Еўропе каталіцызм знаходзіцца ў стадыі застою. Найбольшы рост каталіцызму зафіксаваны ў Афрыцы – 29%. Найбольш хутка ў Касцёле развіваецца катэгорыя сталых дыяканаў: за апошнія гады іх колькасць павялічылася на 26%. Узрасла таксама колькасць семінарыстаў, у асноўным у Азіі, Афрыцы і Акіяніі. Аднак, у Еўропе іх колькасць паменшылася.
   
     У Іспаніі ў апошні час гавораць аб папулярнай мадэлі і актрысе, якая стала манахіняй. Сястра Алайя Аліверос ва ўзросце 36 гадоў скончыла сваю кар’еру і ўступіла ў Кангрэгацыю св. Міхала Арханёла. Гэтая супольнасць мае статус грамадскага таварыства вернікаў. Да яго належаць як кансэкраваныя асобы, так і свецкія. На сённяшні дзень с. Алайя працуе ў доме для прыстарэлых у Мадрыдзе. Як сцвярджае сястра, яе акружэнне і сям’я да гэтага часу не могуць зразумець таго, што яна зрабіла.

    •   У Швейцарыі арганізацыя “Exit” прапанавала “сваю дапамогу” ў правядзенні эўтаназіі пажылым асобам, нават калі яны не з’яўляюцца сур’ёзна і невылечна хворымі. Раней арганізацыя праводзіла працэдуру асобам з фізічнымі і псіхічнымі праблемамі, а цяпер у спіс унесена і старасць. У Швейцарыі эўтаназія легалізавана.
   
    •   У Кітаі падчас сёлетніх Велікодных свят было ўдзелена звыш 20 тысяч хростаў. 70% новых католікаў – дарослыя людзі. Найбольш актыўна каталіцкі Касцёл развіваецца ў правінцыі Хэбэй.
   
    •   Новая энцыкліка Святога Айца Францішка, прысвечаная ўбоству, абароне навакольнага асяроддзя і змене клімату, можа выйсці праз 7-8 месяцаў. Аб гэтым Папа расказаў падчас сустрэчы з біскупамі Італіі. Дапускаецца, што новая энцыкліка будзе выдадзена на пачатку 2015 г.
   
    •   У Балгарыі найбольшым прыватным ахвяравальнікам праваслаўнай Царквы з’яўляецца жабрак, які на працягу 20 гадоў просіць міластыню перад катэдрай у Сафіі. Як расказвае адзін з духоўнікаў, што служыць у гэтай святыні, у 2009 г. гэты чалавек ахвяраваў Касцёлу 18 тысяч еўра. Хоць сам ахвяравальнік жыве ўдалечыні ад раскошы. Для жыхароў Сафіі Добры Добрэў стаў культурным феноменам. Ён з’яўляецца прыкладам дабрыні, пакорнасці і святасці. Кожны дзень ён жыве ў бараку.

Wiara.pl; ekai.pl; credo-ua.org; Ватыканскае радыё; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  29

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.