ГРОДНА
Пятніца,
09 снежня
2022 года
 

Слова для Жыцця (71)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Сваім уне-баўшэсцем уваскрослы Езус прыцягвае позірк Апосталаў, а таксама наш, да Нябёс, каб паказаць, што мэтай нашага падарожжа з’яўляецца Айцец. Але Езус застаецца і дзейнічае ў падзеях людской гісторыі праз моц і дары Святога Духа; Ён побач з кожным з нас: нават калі Яго не бачаць нашы вочы, Ён ёсць! Ён спадарожнічае нам, суправаджае нас, бярэ нас за руку і падымае, калі мы падаем. Уваскрослы Езус знаходзіцца побач з хрысціянамі, якіх пераследуюць і дыскрымінуюць; Ён побач з кожным чалавекам, які пакутуе.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 01.06.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Каб лепш прыпомніць нам сваю ахвяру ў Эўхарыстыі, Езус выбраў хлеб і віно як сімвалы цярпення. Езус, як зерне, быў біты і ўкрыжаваны, каб стаць мукой для Эўхарыстычнага хлеба. Як з-пад прэса выцякае вінаградны сок для вытворчасці віна, так і Кроў Езуса цякла з Яго ўкрыжаванага Цела. Таму хлеб і віно, якія мы ахвяруем падчас святой Імшы і якія перамяняюцца ў Цела і Кроў Езуса, прыгадваюць нам Яго мукі і смерць. Таму кожная святая Імша з’яўляецца ўспамінам і некрывавай ахвярай Езуса за нас. Простая чалавечая ўдзячнасць нагадвае аб тым, што Эўхарыстыя як сакрамант бязмежнай Божай любові павінна быць цэнтрам нашага жыцця.

Урывак з гаміліі падчас працэсіі Божага Цела, 01.06.2014
butkevichКс. бп Алег Буткевіч
   Вельмі часта мы шукаем Пана Бога там, дзе здзяйсняюцца надзвычыйныя рэчы – цуды, аб’яўленні. Святы апостал Павел сказаў, што плёнам Святога Духа з’яўляецца любоў, радасць, цярплівасць – усё гэта Бог. І я стану сведкам Божай любові, калі буду сеяць вакол сябе гэтыя плады Святога Духа. Калі буду вырашаць канфлікты мірным шляхам, калі здолею прабачыць другому чалавеку, калі буду, нягледзячы на цяжкасці, радасным чалавекам, я буду дазваляць Духу Божаму дзейнічаць праз сябе. Не мы самі робім добрае – праз нас дзейнічае Дух.

Урывак з гаміліі падчас урачыстасці Унебаўшэсця Пана, 29.05.2014

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.