ГРОДНА
Аўторак,
18 лютага 2025 года |
Запрашаем у Тракелі 11–12 ліпеня

– Вы ўжо другі год з’яўляецеся кусташам санктуарыя. У чым цяпер заключаюцца Вашы абавязкі, і што новага сустрэла Вас на шляху духоўнай апекі над санктуарыем?
– Мой першачарговы абавязак – гэта св. Імша: як для тых, хто прыбывае наведаць гэтае асаблівае месца, так і для саміх парафіян. Многія людзі просяць аб споведзі. Ёсць таксама справы і абавязкі, звязаныя з будаўніцтвам Дома пілігрыма, які мы за гэты час скончылі. Цяпер мы прыводзім у парадак тэрыторыю вакол касцёла, на якой мы плануем зрабіць стацыі і дарожкі Крыжовага шляху. Каля санктуарыя мы збіраемся добраўпарадкаваць спецыяльную тэрыторыю, якая ў будучым зможа паслужыць пілігрымам. Санктуарый – гэта месца духоўнага адпачынку, а таму пілігрымы, якія будуць прыязджаць сюды, адпачнуць фізічна і духоўна, выпрошваючы ў Маці Божай неабходныя ласкі. †

– Калі адбудуцца сёлетнія ўрачыстасці, і які будзе дэвіз гэтых дзён малітвы?
– Ад імя кс. біскупа Аляксандра сардэчна запрашаю ўсіх прыхільнікаў Маці Божай Тракельскай на начное чуванне і на галоўныя ўрачыстасці, якія ў гэтым годзе пройдуць 11–12 ліпеня. Дэвізам сёлетняй сустрэчы будуць словы: “А пад крыжам Маці стаяла”.
– Ксёндз Аляксандр, ці будзе штосьці новае ў плане начной адарацыі?
– Перш за ўсё, гэта прыбыццё ў наш санктуарый і ўрачыстае прывітанне крыжа і іконы Маці Божай – сімвалаў Сусветных дзён моладзі. Адбудзецца адарацыя і супольная малітва пры крыжы. У гэтым годзе будзе таксама адпраўлены Крыжовы шлях, і адбудзецца медытацыя пры іконе Маці Божай. Новым пунктам будзе магчымасць паразмаўляць з ксяндзамі біскупамі і задаць ім пытанне.
– Ці змянілася што-небудзь у санктуарыі ў матэрыяльным плане?
– Як я ўжо прыгадваў вышэй, быў упарадкаваны Дом пілігрыма і тэрыторыя вакол яго. Безумоўна, мы далей працуем над тым, каб пілігрымы добра сябе ў нас адчувалі.
– Скажыце калі ласка, пілігрымкі ў санктуарыі ёсць на працягу ўсяго года, ці яны прыбываюць толькі летам?
– На працягу года ў санктуарый таксама прыбываюць шматлікія вернікі, каб пакланіцца Маці Божай. Яны хочуць, каб у гэтым святым месцы была адпраўлена Эўхарыстыя ў іх інтэнцыі. Ёсць вельмі шмат малітваў: просяць аб здароўі, аб паспяховай здачы экзаменаў, аб цвярозасці кагосьці з сям’і. Гэтыя просьбы складаюць жыццё гэтых людзей. Амаль штодзённа ёсць хтосьці, хто б хацеў памаліцца і зайсці ў касцёл. Людзі прыязджаюць таксама з-за мяжы.
Карыстаючыся нагодай, я хацеў бы запрасіць усіх прыехаць, каб памаліцца перад цудатворным абразом Маці Божай у санктуарыі. Запрашаю на галоўныя ўрачыстасці, каб разам з ксяндзамі біскупамі перажыць побач з Марыяй, Каралевай нашых сем’яў, незабыўныя хвіліны, каб стаць пад крыжам Езуса разам з Маці і выпрошваць патрэбныя ласкі на кожны дзень.
– Вялікі дзякуй Вам за размову!
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 317 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.