ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Спасланне святога духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя з-за страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!”. І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Ян 20, 19–23


Час адвагі і святасці
   У дзень уваскрасення ўся гісторыя выходзіць на іншае вымярэнне. Усё ўжо не такое, якім было дзень таму, што адбывалася на працягу стагоддзяў. Будучыня таксама павінна будзе браць пад увагу падзеі, якія апісвае сённяшняе Евангелле. Пан Езус, вяртаючыся з бездані смерці ў жыццё, прыносіць Апосталам найбольшы дар: магчымасць перамогі над грахом. Зняволенне нейкім злом не будзе прызначэннем чалавека, не будзе прадвызначаць яго вольную волю. Вольнасць ад граху і зла гарантуе нам, што ад нас раз і назаўсёды адыдуць усякія абмежаванні, усе формы нявольніцтва. “Вы пазнаеце праўду, і праўда вас вызваліць”, – прадказаў Езус Апосталам. Цяпер яны ўжо ведаюць яе: Хрыстос – Пан жыцця і смерці, тленнасці і вечнасці. Хто паверыць у Яго, даверыцца Яму і Яго міласэрнасці, той скіне ланцугі няволі. І ніколі не згубіць гэтага шансу!
    Яшчэ толькі гэтыя дзверы зачынены з-за страху перад юдэямі... Патрэбна будзе яшчэ ні адна сустрэча з Уваскрослым, перш чым Ён узыдзе на неба. Патрэбен будзе Святы Дух, каб ад магутнага дунавення ветру раскрыліся дзверы Вячэрніка і каб гэтую праўду пачулі на краі свету.
    35 гадоў таму св. Ян Павел II у Варшаве прасіў аб гэтым дары: “Няхай сыдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі!”. Тая просьба-малітва прыгадвае, якую вялікую моц мае гэты павеў Духа.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.