ГРОДНА
Нядзеля,
29 студзеня
2023 года
 

25 мая 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх і біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцы і цярплівасці на пастарскім шляху, моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас сваімі дарамі і нястомна чувае над Вамі, а Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам нязломнасці, прастаты, міласэрнасці, дабрыні і святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога. Няхай Уваскрослы Збаўца свету суправаджае Вас па жыцці і будзе Вашым найлепшым Сябрам. Жадаем душэўнага супакою, нязгаснай веры, надзеі і любові. Няхай усе нягоды Вас абмінаюць, а радасць прыходзіць кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе дарогу жыцця і святарскай паслугі. Жадаем мноства сіл у душпастарскай працы, дароў Святога Духа, здзяйснення планаў і намераў. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, за клопат пра нас і касцёл, дзякуем Вашай маме за выхаванне добрага святара, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добразычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Твой св. Заступнік ахоўвае Цябе ў розных жыццёвых сітуацыях і дапамагае ў працы, а Маці Божая няспынна Табой апекуецца. Няхай Божы Провід чувае над Табой кожны дзень.
Бацькі з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды надыходзячага Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя, радасці, моцы і цярплівасці ў душпастарскім служэнні, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а св. Заступнік чувае і суправаджае па дарозе святасці.
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Жадаем, каб шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды быў асвечаны Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці і цеплыні. Мы ўдзячны Богу за Ваша добрае сэрца і малітву.
Галіна і сям’я Кузміцкіх
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю з нагоды надыходзячага Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця. Моцнага здароўя і шчасця на ўсе гады, якія прадвызначыў Вам Бог, сілы, стойкасці і нязгаснай энергіі ў працы па аднаўленні касцёла! Няхай усе Вашы добрыя справы і задумкі заканчваюцца поспехам! Дзякуем за Вашу ахвярнасць, добрае і чулае сэрца, за шчырую малітву, цярплівасць да нас і разуменне. Жадаем, каб нашы падзякі і пажаданні прынеслі хоць крыху радасці і добрага настрою ў гэты святочны для Вас дзень.
Вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды юбілею святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, шчасця і апекі Маці Божай. Няхай святарства будзе напоўнена радасцю, дабрынёй і надзеяй. Ад усяго сэрца дзякуем за паслугу ў нашым касцёле, за абвяшчэнне Божага слова і клопат аб святыні. Мы ўдзячны Богу за тое, што Вы з намі.
З малітвай вернікі з пар. cв. Міхала Арханёла ў Луконіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Дабраловічу з нагоды юбілею святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя, радасці і непахіснай веры. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Шчасці Божа!
Вернікі з Луконіцы
◊◊◊
Дарагая Сястра Вераніка Блізнюк! Мы вельмі ўдзячны Богу за Вас, Вашу паслугу і за тое, што запалены Вамі агеньчык Божай любові распальвае ў нас полымя веры, а таксама за тыя ўпэўненасць і супакой, якімі Вы нас адорваеце. З нагоды Вашага Дня нараджэння перасылаем Вам самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Езус заўсёды адорвае Вас радасцю, добразычлівасцю і сваёй любоўю, а Маці Божая – Успамога Хрысціян – няспынна чувае над Вамі.
Дзеці, моладзь, закрыстыянін і парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат пра хворых і адзінокіх. Няхай Пан Бог за ўсё Цябе ўзнагародзіць.
З найлепшымі пажаданнямі бацькі, сястра і брат з сем’ямі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі не пакідаюць. Жадаем усіх Божых ласкаў, а таксама няспыннай апекі Маці Божай і св. Яна Паўла II.
Здзіслаў з мамай Галінай са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды 10-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай – Найлепшай Маці святароў, дароў Святога Духа, каб адкрываць людскія сэрцы на Бога, а таксама здароўя, душэўнага супакою, прыязных і сардэчных людзей.
Сям’я Кузміч, Скуба і Лудзміч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзмiтрыю Урбановiчу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем, каб святло Хрыста асвячала святарскi шлях, а мiласэрнасць i апека Мацi Божай суправаджалі ў кожную хвiлiну жыцця. Шчодрых дароў і моцы Святога Духа, цярплiвасцi, здароўя i поспеху ва ўсiх справах. Няхай на Вашым жыццёвым шляху заўсёды сустракаюцца толькі добразычлівыя людзі!
З павагай “Легiён Марыi” i парафiяне з капл. Яна Паўла II
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зноску з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Ты штодзённа трымаеш у сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Твой дзень. Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць душпастарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жыві ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Шчасці Божа! Тата, мама, сястра з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, шмат Божых ласкаў, радасці на кожны дзень жыцця і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці.
Моладзь з парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды 2-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Вас падтрымлівае Марыя – Маці ўсіх святароў. Няхай праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню. Жадаем таксама душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень, каб усмешка часта гасціла на Вашым твары. Да пажаданняў далучаем нашу малітву. Шчасці Божа!
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды 32-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат здароўя і мноства Божых ласкаў на далейшую душпастарскую працу. Няхай Святы Дух Вам бласлаўляе і ўзмацняе душу і цела, а Маці Божая апекуецца кожны дзень. Дзякуем за ўсё, што Вы зрабілі для нашай парафіі. За малітву і добрае сэрца шчыра Вас любім. Мы дзякуем Богу за тое, што на сваім жыццёвым шляху сустрэлі такога святара.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў і душпастарскай працы ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шмат сіл і стойкасці ў паслузе. Няхай промні Божай любові няспынна ўзрастаюць у Вашым сэрцы і распаўсюджваюцца на Ваша жыццё. Жадаем нязгаснага запалу да працы, шчодрых дароў і натхнення Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень.
Парафіяне з в. Старое Сяло



Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.