ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
Ці можа святар адмовіцца пахаваць чалавека. Калі так, у якіх выпадках?
Касцёл у абрадзе пахавання выпрошвае духоўную дапамогу памерлым, аказвае пашану чалавечаму целу, якое з’яўляецца святыняй Святога Духа, а таксама суцяшае тых, хто ў жалобе нясе надзею вечнага жыцця (параўн.: Кодэкс Кананічнага Права 1176). Права на каталіцкае пахаванне мае кожны вернік, адкак ёсць выпадкі, калі святар павінен адмовіць у правядзенні абраду пахавання. Кодэкс Кананічнага Права ў каноне 1184 пералічвае тры катэгорыі вернікаў, якія пазбаўлены касцёльнага пахавання, калі яны не пакаяліся перад смерцю:
1. тыя, хто сам паставіў сябе па-за Касцёлам: паўсюдна вядомыя адступнікі ад веры, ерэтыкі і схізматыкі,
2. тыя, хто выбраў крэмацыю па матывах супраціўных хрысціянскай веры (каб паказаць, што не верыць ва ўваскрашэнне цела),
3. яўныя грэшнікі, касцёльнае пахаванне якіх выклікала б публічнае згаршэнне.
Адмову ў касцёльным пахаванні не трэба ўспрымаць як пакаранне памерлага ці яго родных, але як вынік выбару, учыненага чалавекам пры жыцці.
Прыняцце пробашчам (часам разам з роднымі памерлай асобы) такого складанага і прыкрага для супольнасці Касцёла рашэння, не замінае малітве аб Божай міласэрнасці для памерлага.
Можна таксама ахвяраваць за такога чалавека святую Імшу, якую святар можа цэлебраваць у іншы, чым само пахаванне, час.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 102 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.