ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Стань “Анёлам дабрыні”
Дзі
цячы праект Рэлігійнай місіі ДКТ “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі сумесна з Установай аховы здароўя “Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца”, а менавіта дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем, мае назву “Анёлы дабрыні”. Кожную нядзелю валанцёраў чакаюць дзеткі, якім не хапае цеплыні і радасці ў сувязі з хваробай.
Каб знаходжанне ў бальніцы было весялейшым, валанцёры малююць, майструюць і гуляюць у развіваючыя настольныя гульні з дзецьмі. Для наведвання бальніцы неабходна мець: санітарную кніжку, белы медыцынскі халат, зменны абутак, ну і, вядома, жаданне. Таму, калі Ты маеш вольны час і жаданне, запрашаем Цябе кожную нядзелю з 17-й да 20-й гадзіны па адрасе: г. Гродна, вул. Астроўскага, 22.
Хворыя дзеткі нас вельмі чакаюць, сапраўды, ад апошняй сустрэчы пачынаюць лічыць дні, калі прыйдуць валанцёры. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэл.: +37533-642-97-88 – Анастасія Ключнік (каардынатар праекта), +37529-881-82-34 – Алег Гарбачоў (загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння) і на старонцы “Карытас” “ВКонтакте”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.