ГРОДНА
Субота,
08 лютага 2025 года |
З каталіцкага друку (70)

павесілі на Вавелі
“Праз знак свайго звона Ян Павел II будзе прыгадваць усяму свету аб неабходнасці малітвы”, – сцвердзіў пробашч вавельскай катэдры, дзе ўстаноўлены звон, прысвечаны Папе паляку. Звон мае амаль метр у дыяметры і важыць паўтоны.
“«Ян Павел II» упершыню загучаў апоўдні 18 мая – у Дзень нараджэння Караля Вайтылы. З гэтага часу ён кожны дзень будзе прыгадваць аб малітве «Анёл Панскі». Пры жыцці Ян Павел II прыгадваў нам аб малітве, размове з Панам Богам. Гэтаму ён навучаў увесь свет. Ён далей будзе рабіць гэта праз знак свайго звона”, – сказаў кс. прэлат Здзіслаў Сахацкі.
На звоне, які мае амаль метр у дыяметры і важыць паўтоны, знаходзяцца, між іншым, герб кракаўскай Катэдральнай Капітулы, якая зафундавала звон з нагоды кананізацыі Яна Паўла II, а таксама герб Папы паляка і кард. Станіслава Дзівіша. Вежа сярэбраных званоў – гэта самая старэйшая захаваная званіца Вавельскай катэдры. Да гэтага часу тут віселі тры званы: “Герман” – самы старэйшы звон катэдры прыкладна з 1271 г., “Збышко” і “Мацек” – найменшы і самы малодшы звон на Вавелі, зафундаваны кракаўскай Катэдральнай Капітулай у 1669 г. 13 мая 2014 г. да іх далучыўся “Ян Павел II”. †

20 тысяч чалавек прамаршыравалі вуліцамі Шчэціна ў абароне жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці.
Удзельнікі Маршу, галоўным чынам сем’і з дзецьмі і маладыя людзі, неслі з сабою бела-чырвоныя сцягі, радасна скандзіравалі, між іншым: “Мы – армія, якая абараняе жыццё”, “Лічыцца чалавек” ці “Святы чалавек, святое жыццё”.
Марш, які працягваўся больш за гадзіну, скончыўся тым, што ў неба былі выпушчаны сотні белых і жоўтых шароў – сімвалы малітвы аб абароне жыцця. Узнікла таксама Мястэчка жыцця, у якім інфармуецца аб дзеяннях “pro-life” у рэгіёне. Арганізатары заахвочвалі духоўна ўсынавіць зачатае дзіця, г.зн. маліцца ў яго інтэнцыі.
У гэтым годзе ўдзельнікі Маршу атрымалі фігурку дзесяцітыднёвага дзіцяці.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 327 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.