ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (26)

Варта ведаць

 У Вялікабрытаніі спынена дарога да кар’еры ўрачам, якія адмаўляюцца выпісваць абартыўныя сродкі, аргументуючы гэта пратэстам сумлення. Як інфармуе Калегія акушэрства і гінекалогіі, такія ўрачы не будуць дапускацца да спецыялізацыі. Яны не змогуць спецыялізавацца не толькі ў акушэрстве і гінекалогіі, але таксама і ў лячэнні бясплоддзя, СНІДу і да т.п. Узгаданая спецыялізацыя для ўрачоў з’яўляецца пропускам у прэстыжныя клінікі і шпіталі.
   
    •  Сусветная арганізацыя, якая вывучае ўплыў алкаголю на жыццё чалавека, прадставіла вынікі даследаванняў, паводле якіх кожны чалавек ва ўзросце ад 15 гадоў выпівае 6,2 літры алкаголю. Аднак, яго ўжывае меншы працэнт людзей ва ўсім свеце (38,8%). Падаецца таксама павелічэнне колькасці жанчын, якія ўжываюць алкаголь. Даследаванні паказваюць, што асобы, якія маюць нізкі ўзровень жыцця, больш падвержаны ўпадзенню ў алкагалізм. Найбольш алкаголю спажываюць еўрапейцы, у Афрыцы і Амерыцы гэты ўзровень стабільны, а ў Азіі можна заўважыць працэнтнае павелічэнне спажывання алкаголю. Даследаванні таксама паказваюць, што алкаголь спрыяе павелічэнню ўспрымальнасці людзей да розных хвароб. На працягу года ва ўсім свеце з-за алкаголю памірае 3,3 млн. чалавек.

    •   У Саудаўскай Аравіі мужчына паставіў на вуліцы халадзільнік, у які ён і яго суседзі прыносяць розныя прадукты, прызначаныя для патрабуючых асоб, асаблівым чынам для дзяцей. Мэта гэтага мерапрыемства – жаданне дапамагчы бедным, каб яны не былі вымушаны жабраваць.
   
    •   Ва Украіне, паводле сацыялагічных даных, колькасць веруючых узрасла за апошні год на 11%. Веруючымі сябе дэкларуюць 76% жыхароў краіны. З даследаванняў таксама вынікае, што многія лічаць, што гэта менавіта вера дапамагае павысіць узровень маральнасці і духоўнасці. Найбольш вернікаў пражывае на захадзе краіны.
   
    •   У Маскве паліцыя забараніла аказваць дапамогу бедным і бяздомным. Акцыя дапамогі гэтым асобам адбываецца ў сталіцы Расіі, дзе спецыяльны бус пад патранатам праваслаўнай Царквы ў розных частках горада раздае ежу, адзенне і аказвае медыцынскую дапамогу. Падчас адной з акцый паліцыя запатрабавала дакументы, што даюць права на такую дзейнасць, але, паводле расійскага заканадаўства, каб здзяйсняць дабрачынную дапамогу, не трэба мець ніякага дазволу. У выніку паліцыя забараніла аказваць дапамогу і прыгразіла пазбаўленнем вольнасці.

Wiara.pl; katolik.ru; credo-ua.org; sedmitza.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.