ГРОДНА
Пятніца,
12 красавіка
2024 года
 

Моладзь – будучае Касцёла: разважанні іерархаў

Пастырскае Слова

Кс. абп Клаўдыа ГуджэроціКс. абп Клаўдыа Гуджэроці
    З касцёла павінен выйсці акіян радасці моладзі: не павярхоўнай, але той, якая мае ў душы Хрыста. Хрыста мы не бачым. Цела, якім з’яўляецца Касцёл, якім з’яўляемся мы, біскупы, нашы рукі – гэта Цела Хрыста. Хрыстос прыходзіць праз нас, праз нашу слабасць, праз рукі святароў. Мы – людзі сапраўды бедныя і грэшныя – маем усведамленне, што нясём Бога вам, маладым. Вы можаце сказаць: “Не, мы не хочам вас, не верым вам”. Уявіце, што тады вы можаце выкінуць пярліну, якую не бачыце, бо яна знаходзіцца ў бруднай ракавіне: не адкрыўшы, можаце выкінуць яе. Гэтая ракавіна сапраўды, непрыгожая, але вы павінны дайсці да таго каштоўнага, што знаходзіцца ў ёй. Калі мы ўсё ж вытрымаем і дойдзем да сярэдзіны, то ўбачым прыгажосць таго святла, якое сышло з неба. Мы не можам нічога іншага вам даць. У нашых руках, часам брудных, знаходзіцца тое найвышэйшае шчасце і багацце, якім з’яўляецца Хрыстос. Не звяртайце ўвагі толькі на рукі, толькі на знешняе, ідзіце і шукайце менавіта гэтую пярліну. І калі вашы сябры спытаюць: “Чаму ты пайшоў у касцёл?”, вашым адказам будзе: “Таму што я ўжо сустрэўся з гэтай пярлінай – Хрыстом”.

    Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч
    Моладзь, якая выбірае Хрыста – моцная, яна насычаецца Яго словам, а не ап’яняецца іншымі рэчамі. Моладзь павінна мець адвагу ісці супраць плыні, сказаць “НЕ” культуры марнасці, павярхоўнасці, якая не спрыяе адказнасці прымаць вялікія жыццёвыя выклікі. Падводзячы вынік сёлетніх Днён моладзі, якія праходзілі пад дэвізам “Убогія духам маюць доступ да неба”, можна сказаць, што сапраўднае ўбоства ў духу заключаецца ў абсалютнай аддачы сябе Хрысту, у веры, любові, даверы. Пан Езус прагне, каб кожны Яго вызнаўца паставіў Яго на першым месцы ў сваім жыцці, каб адкрыўся на Яго словы і дар ажыўляючай ласкі. Убогі духам вучань Хрыста клапоціцца не аб тым, каб больш мець, а аб тым, каб больш быць. Ён шукае ў першую чаргу Божае валадарства і верыць, што ўсё астатняе будзе яму дададзена. Такой дарозе евангельскай убогасці моладзь павінна вучыцца на працягу ўсяго жыцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
violet
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  263

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.