ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

11 мая 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, плёну і радасці ў апостальскай працы, сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама шмат сіл у вядзенні людзей да Бога.
З малітвай і ўдзячнасцю святары і парафіяльная супольнасць пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя, паважаны Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч! Ад усяго сэрца віншуем Вас з Імянінамі. Жывіце яшчэ доўга-доўга, будзьце з намі, вучыце нас сваімі мудрымі словамі і мужным прыкладам веры, радуйце святлом сваёй душы і ўсмешкай! Няхай Нябесны Айцец і далей па-бацькоўску шчодра адорвае Вас сваім бласлаўленнем, дае як мага больш здароўя і моцы, а міласэрная Маці заўсёды нястомна і чула атуляе Вас сваёй апекай.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння і 13-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця, нястомных сіл у абвяшчэнні Евангелля Божаму люду, шчодрага плёну ў душпастарскай працы, нязломнай веры, душэўнага супакою і шчырай радасці ў сэрцы. Шчасці Божа!
Сям’я Канопка з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя і душэўнага супакою на кожны дзень жыцця і душпастарскай працы. Няхай св. Заступнік заўсёды чувае над Вамі, а ўсемагутны Бог штодзённа адорвае сваімі ласкамі! Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне-Паўднёвым
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Сяргей Ангур! З нагоды Вашага Дня нараджэння мы ад усяго сэрца дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, радасці і стойкасці ў душпастарскай працы, а таксама Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрага плёну на ніве Пана і сіл для рэстаўрацыі касцёла. Шчыра дзякуем Вам за клопат і старанні ва ўсіх касцёльных справах.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, шмат ласкаў ад Уваскрослага Езуса, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, а таксама радасці ў штодзённай паслузе Богу і людзям.
Удзячныя вернікі з в. Вялікія Баброўнікі і Сакольнікі пар. св. Міхала Арханёла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Імянін складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны і міласэрны Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, напоўніць сэрца супакоем і дадасць сіл у душпастарскай працы, Найсвяцейшая Маці няхай атуліць Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі, а св. Заступнік вядзе па жыццёвай дарозе і будзе дапамогай у барацьбе з цяжкасцямі. Шчасці Божа!
Касцёльны хор
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Пытэлю з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, моцнага здароўя, радасці, надзеі і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Васілішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Баклажцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і нязгаснага запалу ў душпастарскай працы. Няхай Ваш св. Заступнік нястомна Вамі апекуецца, Святы Дух спасылае свае бясцэнныя дары, а Найсвяцейшая Маці будзе спадарожніцай у дарозе да Божага Валадарства. Усіх Божых ласкаў і няспыннага Божага бласлаўлення
жадаюць парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Імянін, Дня нараджэння і 27-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў хочам скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя і толькі радасных дзён! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, Марыя нястомна прытуляе да свайго сэрца, а Ваш заступнік – св. Станіслаў – апекуецца ў цяжкія хвіліны жыцця. Няхай добры Бог аберагае Вас і вядзе праз доўгія гады жыцця.
З малітоўнай памяццю парафіяне з Поразава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Лабану з нагоды Імянін перасылаем вянок самых сардэчных пажаданняў. Няхай здароўе заўсёды Вам спрыяе, жыццё будзе доўгім, дні – шчаслівымі і радаснымі, а людзі навокал – добразычлівымі і гатовымі прыйсці на дапамогу ў складаныя моманты. Жадаем таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень, усіх дароў Святога Духа і нястомнай апекі Панны Марыі і св. Заступніка.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Беняконяў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды надыходзячага Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастарскіх абавязкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем. Маці Божая няхай ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові, Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. 100 год!
З павагай верныя парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчасця і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Вам ясна свеціць сонца, дні праходзяць у радасці, Маці Божая мае ў сваёй апецы, Бог асцерагае, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач!
Вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, спакойных і радасных дзён, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай усемагутны Бог бласлаўляе Вас і дапамагае ў будаўніцтве касцёла.
З малітвай і ўдзячнасцю кс. Віталій і вернікі пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Сяргей Ангур! Ад усяго сэрца віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць Вам радасць, а прыгожая ўсмешка няхай заўсёды госціць на Вашым твары. Шчасці Божа!
Вернікі з капл. Сураж і малітоўнае кола “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай на дарозе, якую для Вас выбраў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, добры Езус няхай трымае Вас пры сваім сэрцы і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары.
Вернікі з капл. Сураж і малітоўнае кола “Маргарытка”
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Зоф’і з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця і нязгаснага запалу ў плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух даюць Вам сілы і натхненне, а Анёл-ахоўнік і св. Заступнік апекуюцца ў цяжкія хвіліны жыцця.
З удзячнасцю III Ордэн св. Францішка, парафіяне і Ружанцовыя колы з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Міхалу Васількевічу з нагоды Дня нараджэння складаем шчырыя пажаданні. Ад усяго сэрца жадаем, каб Божае бласлаўленне спадарожнічала Вам у такой важнай і адказнай душпастарскай паслузе для агульнага дабра ў імя будучыні, у верным трыванні з Хрыстом і нястомным узрастанні ў Яго любові. Няхай Святы Дух шчодра адорвае Вас сваімі дарамі ў старанным клопаце абвяшчэння Божага слова, у дзяленні ласкай веры. Маці Езуса – Маці святароў і наша Маці – няхай штодзённа ахінае Вас сваёй апекай, вядзе дарогай памнажэння веры, надзеі і любові. 100 год у здароўі, Божай радасці і супакою ў сэрцы! Шчыра дзякуем бацькам за сына святара.
З дарам малітвы і павагай удзячныя парафіяне з касц. св. апосталаў Пятра і Паўла ў Ізабеліне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мiкалаю Цiхановiчу з нагоды Дня нараджэння ад усёй душы жадаем здароўя, шчасця, моцнай веры, мноства новых ідэй і задумак, радасці ад кожнай перажытай хвіліны, любові і павагі ад акружаючых. Няхай Бог умацуе Вас сваёю сілай, Божая Маці ахінае сваёй апекай, а св. Мікалай дапамагае ва ўсіх патрэбах.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Станіславу Краўчанку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя і поспеху ў службе Богу. Няхай Бог Айцец бласлаўляе Вам, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, Святы Дух няхай асвятляе сцежкі, а Панна Марыя – Маці ўсіх святароў – штодзённа Вамі апекуецца. Любіце сваіх парафіян так, як палюбілі Бога, і вядзіце іх дарогай да святасці.
З дарам малітвы Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць Вашу душпастарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Шчасці Божа!
З павагай Касцёльны камітэт і парафіяне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і шматлікіх Божых ласкаў, зычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб Вы і далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранёнаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага. Няхай усемагутны Бог шчодра адорвае Цябе сваімі ласкамі і бласлаўленнем, Маці Божая няспынна апекуецца, а Святы Дух чувае над Табой кожны дзень. Жадаем моцы і цярплівасці ў паслузе на карысць Богу і людзям, штодзённай радасці, шчасця і непахіснай веры.
З любоўю мама, сястра Ірына, брат Дзмітрый, Юлія, Настасся і Дар’я

 

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.